Кіеўскі Псалтыр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: fr:Psautier de Spiridon de Kiev
д →‎Мінуўшчына: артаграфія
Радок 25:
Гісторыя Псалтыру пачынае адсочвацца з моманту дарэньня ў [[Касьцёл Сьвятога Міколы (Вільня)|Мікольскую царкву]] [[Вільня|Вільні]] [[Падскарбі вялікі літоўскі|падскарбіем вялікалітоўскім]] Аўрамам Язофавічам Глямбіцкім, дзе яна й захоўвалася цягам [[XVI стагодзьдзе|XVI]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзяў]].
 
У [[1827]] року пасаду настаяцеля Мікольскай царквы атрымаў [[Міхаіл Баброўскі]], прафэсар Сьвятога Пісаньня і герменэўтыкі ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. Пачаўшы займацца вывучэньнем Псалтыру, ён перанёс рукапіс ва ўласную хату. Пасьля здушэньня [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1831 року]] царскі ўрад зачыніў Віленскі ўнівэрсытэт, а Міхаіл Баброўскі пераведзены ў [[Шарашоў]]скі прыход у [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскім павеце]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]], куды ён перавёз і Кіеўскі Псалтыр.
 
Наступным уласьнікам быў У. Трэмбіцкі, які набыў рукапіс, аднак паўнавартым гаспадаром стаў толькі ў 1848 року, па сьмерці Міхаіла Баброўскага. Пасьля сьмерці Трэмбіцкага ў 1861 року гісторыя Кіеўскага Псалтыру заблытаная, да 1874 яна знаходзілася ва ўласнасьці графа А. С. Замойскага (1800—1874). Пасьля ягонай сьмерці псалтыр трапіў у рукі князя {{Артыкул у іншым разьдзеле|Павал Вяземскі|П. П. Вяземскага|ru|Вяземский, Павел Петрович}} (1820—1888), усе рукапісныя зборы якога пасьля былі выкупленыя графам {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сяргей Шарамецеў|С. Д. Шарамецевым|ru|Шереметев, Сергей Дмитриевич}} (1844—1918) і ў 1881 року перададзеныя Таварыству аматараў старажытнай пісьмовасьці.
Радок 31:
Разам з усімі зборамі таварыства Кіеўскі Псалтыр паступіў у [[ленінград]]зкую [[Расейская нацыянальная бібліятэка|Публічную бібліятэку]] ў [[1932]] року.
 
У [[1963]] [[Рэстаўрацыя|рэстаўраваная]] паводле ўзору рэстаўрацыі [[Астрамірава Эвангельле|Астрамірава Эвангельля]], якая праводзілася за некалькі рокаў да гэтага. Яна была расшытая на асобныя сшыткі, пэргамэнт ачышчаны ад пылу, бруду і васкавых плямаў, пакарабачаныя аркушы распрастаныя шлягам увільгатненьня дыстыляванай вадой і вытрымкі пад прэсам, невялікія страчаныя часткі пэргамэнту замененеыязамененыя новымі. Паколькі хімічныя рэактывы ў хадзе рэстаўрацыі не ўжываліся, атрамант, якім напісаны тэкст Псалтыру, захаваў усе адценьні, а фарбы мініятураў — ранейшую яркасьць і сьвежасьць.
 
У [[1890]] року [[Нікадзім Кандакоў]] і [[Фёдар Буслаеў]] падрыхтавалі першае [[Фотатыпія|фотатыпічнае]] выданьне Псалтыру, у [[1978]] выйшла [[Факсыміле|факсымільнае]] выданьне.