Леан Зянковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д у 1835 годзе Кракаў не быў часткай Аўстрыі, быў сталіцай Рэчы паспалітай кракаўскай.
Радок 34:
Падчас [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830—1831 рокаў]] — ад’ютант камандзіра ганаровай аховы кіраўніка паўстаньня, пасьля паручнік 9-га ўланскага палку, удзельнік баявых дзеяньняў супраць рэгулярнага расейскага войска. Пасьля паразы паўстаньня адмовіўся прысягаць расейскаму імпэратару [[Мікалай I|Мікалаю I]] і эміграваў у [[Францыя|Францыю]].
 
У 1833 стаў адным з арганізатараў паўстанцкіх атрадаў з былых інсургентаў у эміграцыі з мэтаю аднаўленьня ўзброенае барацьбы супраць Расеі за незалежнасьць Рэчы Паспалітае. Аднак спроба такім чынам вярнуцца на радзіму ня мела посьпеху. Пасьля гэтага Леан Зянковіч пасяліўся ў [[Кракаў|Кракаве]] (тымчасова ў [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыі]]) і ўзяў удзел у стварэньні таемнае арганізацыі «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Саюз польскага народу||pl|Stowarzyszenie Ludu Polskiego}}» (1835).
 
У 1837 року далучыўся да эмігранцкага Польскага дэмакратычнага таварыства ў Францыі, якое ўзначальваў адзін з былых кіраўнікоў паўстаньня [[Адам Ежы Чартарыйскі]]. Як прадстаўнік арганізацыі, Зянковіч таемна наведваў радзіму, каб наладзіць сувязі з патрыятычнымі сіламі.