Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
'''Вацлаў Аношка''', '''Вячаслаў Аношка''' ([[1899]], в. Паплаўшчызна, Магілёўшчына — [[18 лютага]] [[1966]], [[Рабэрцін]], [[Польшча]]) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.
 
Паходзіў з заможнай беларускай сям’і. БацкаБацька - Якуб Пятровiч Аношка, нарадзiуся у 1873 г., растраляны у Мiнску у 1938 г. Мацi - Камiлiя Ёзефатауна Аношка, 1875 г.н. Атрымаў гімназійную адукацыю. Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).
 
Высьвячаны на каталіцкага сьвятара лацінскага абраду біскупам Пінскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]] [[1 лістапада]] [[1924]] у [[Наваградак|Наваградку]]. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павету]], а таксама працаваў там школьным прэфектам. У Ляхавічах адразу засьведчыў сваю беларускасьць, заахвочваючы вернікаў, асабліва дзяцей і моладзь, да споведзі на роднай мове, каб яны не саромеліся ды не цураліся беларускай мовы ў сваім штодзённым жыцьці.<ref>[Ліст Ванды Чарнэцкай-Махнач з Чыкага] // Царква, № 2(25), 2000, с. 15.</ref>