Аўстразія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Аўстразія?oldid=931334
 
д артаграфія (Мозэль больш вядомы празь нямецкую, а ня фр.)
Радок 2:
'''Аўстразія''' ({{мова-fr|Austrasie}}, {{мова-de|Austrasien}}, {{мова-la|Austrasia}}) — паўночна-ўсходняя частка [[франкі|франкскай]] дзяржавы [[Мэравінгі|Мэравінгаў]] (у супрацьлегласьць паўднёва-заходняй часткі — [[Нэйстрыя|Нэйстрыі]]).
 
Займала тэрыторыю ў басэйнах [[Маас]]а й [[МазэльМозэль|МазэляМозэлю]], а таксама вобласьці на ўсход ад [[Райн]]у (зараз там разьмяшчаюцца паўночна-ўсходнія рэгіёны [[Францыя|Францыі]], [[Бэльгія|Бэльгіі]], [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]], а таксама заходнія тэрыторыі [[Нямеччына|Нямеччыны]]). Сталіца Аўстразіі знаходзілася ў горадзе [[Мэц]], хоць некаторыя кіраўнікі выбіралі ў якасьці сваёй рэзыдэнцыі [[Рэймс]].
 
Аўстразія адміністрацыйна сфарміравалася ў [[511]] годзе, калі пасьля сьмерці [[Хлёдвіг]]а каралеўства франкаў было падзелена на дзьве часткі. Аўстразія дасталася старэйшаму, хоць і незаконнаму, сыну Хлёдвіга, [[Тэадорых I|Тэадорых]]у. У [[VI стагодзьдзе|VI]]—[[VII стагодзьдзе|VII стагодзьдзях]] Аўстразія часам адасаблялася ў самастойнае каралеўства, кіравалася сваімі каралямі й маёрдомамі. Ад маёрдомаў Аўстразіі, якія сталі ў [[687]] годзе фактычнымі кіраўнікамі ўсяго каралеўства франкаў, узьнікла дынастыя [[Каралінгі|Каралінгаў]].