Магілёўская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Архітэктура: артаграфія
Радок 24:
 
== Архітэктура ==
Ратуша ў канцы [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] — мураваны 2-павярховы прастакутным ў пляне (28 х 10,5) будынак з 8-граннай 5-яруснай вежай пасярэдзіне галоўнага [[Фасад|фасаду]]. Вежа завяршалася гранёным купалам са шпілем, мела балькон з мэталічнымі кратамі, вялікі гадзіньнік. Аконныя праёмы зь невялікімі круглаватымі шыбамі мелі алавяныя рамы-аканіцы. Галоўны і дваровы ўваходы вылучаліся ганкамі. Будынак накрывала плоская чырвоная дахоўка. На франтонеФрантон, на дахахдахі ганкаў і на вежавым шпілівежавы ягошпіль аздаблялі пазалочаныя флюгеры-ветранікі. Будынак ацяплялі кафляныя печы, выкладзеныя паліхромный кафляй зь зялёнай палівай. Падлога на першым паверсе была цаглянай, сьцены пабеленыя. На другі паверх вялі драўляныя сходы з разнымі балясамі. У вокнах стаялі вітражы. На першым паверсе знаходзіліся сені, вялікая «ізба» (тут засядаў суд пад старшынствам войта), канцылярыя і сьвятліца, дзе захоўваліся бягучыя справы магістрату; на другім паверсе — сені, судовая «ізба» (месца магістрацкага суду), вялікая заля для паседжаньняў магістрату і дапаможныя памяшканьні; у цокальным паўпадвальным паверсе — скарбніца, склады і астрог.
 
У выніку перабудовы ([[1773]]) дах накрылі бляхай. Гарызантальны пас падзяляў сьцяну будынка на 2 ярусы: 1-ы руставаны, аконныя праёмы 2-га мелі аблямаваньні. Архітэктура фасадаў адпавядала суседнім дамам губэрнатара і віцэ-губэрнатара, узьведзеных у стылі [[клясыцызм]]. Да будынка далучаўся гасьціны двор.