Прыпяць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: hsb:Pripjat
д →‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
Радок 38:
Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае, вольна мэандруе, шмат нізкіх пясковых выспаў, старарэччаў, затокаў. На тэрыторыі Ўкраіны ніжэй вусьця р. Турыя пабудаваны гідравузел, празь які частка сьцёку Прыпяці падаецца ў [[Белаазёрскі канал]] для жыўленьня Дняпроўска-Бускага каналу. Ніжэй гідравузла на невялікім працягу рэчышча месцамі перасыхае і ператвараецца ў азёрападобныя плёсы. Пераважная шырыня ракі ад вытоку да вусьця р. Стаход 4—15 м, ніжэй па плыні 50—70 м, у нізоўі 100—250 м, пры ўпадзеньні ў Кіеўскае вадасховішча 4—5 км. Да р. Бобрык 1-ы рэчышча Прыпяці нярэдка абвалаванае, у сярэдняй плыні — прыродныя берагавыя валы (вышыня да 1,5 м).
 
Характарыстыкі гідралягічнага рэжыму ракі — расьцягнутае веснавое разводзьдзе, кароткачасовая (100—120 дзён) летняя межань, якая парушаецца дажджавымі паводкамі і амаль шторочнымі восеньскімі пад’ёмамі ўзроўню вады. На пэрыяд веснавога разводзьдзя прыпадае 60%, летне-восеньскую межань — 24%, зімовую — 16% рочнага сьцёку. Максымальныя ўзроўні вады — у першай палове красавіка. Вышыня пад’ёму ў высокай плыні да 2 м, у сярэдняй і нізкай да 5 м, у межах вузкай абалоны (каля Мазыру) да 7 м над самай нізкай межаньню. Самыя нізкія ўзроўні звычайна ў верасьні — кастрычніку. Замярзае амаль адначасова на ўсім працягу звычайна ў першай палове сьнежня, ачышчаецца ад лёду ў канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4—8 дзён. Сярэднярочны выдатак вады: каля вёскі [[КорабКароб'е]] ([[Столінскі раён]], 310 км ад вытоку) — 119 м³/с, каля Турава — 264 м, Мазыра — 383 м; найбольшы — адпаведна 1760 ([[1932]]), 3990 ([[1979]]), 5670 ([[1895]]); найменшы — адпаведна 9,66 ([[1953]]), 38,6 ([[1954]]), 22 ([[1921]]).
 
== Рэльеф ==