Быхаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: стыль
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
Да [[1590]] на месцы мураванага замка існавалі драўляна-земляныя ўмацаваньні — колцавы вал, драўляныя сьцены ў выглядзе [[Гародня (фартыфікацыя)|гародняў]], вежы i ўязная брама. У [[1590]] яны вытрымалі напад загонзагону «нізавых казакоў» данскога гетмана Мацюшы Федаровіча, якія, «''наехавши гвалтовне..., шкоды немалые... починили''». У варотах брамы i ў драўляных сьценах засталіся «''есьмо куль и стрел немало''».
 
Тады ж гаспадар Быхава [[Гетман вялікі літоўскі|гетман вялікі]] [[Ян Караль Хадкевіч]] атрымаў ад [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] грамату на ўзьвядзеньне замест старых драўляных новых мураваных замкавых умацаванняў. Будова вялася ў [[1610]]—[[1619]] гадох і завяршылася ўжо за [[Леў Сапега|Львом Сапегам]], да якога места перайшло ў [[1628]] годзе.