Павал Баброўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Бібліяграфія: артаграфія
д →‎Жыцьцяпіс: вікілінкі
Радок 25:
Нарадзіўся ў 1832 року ў сям’і прафэсара [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]]. Дзіцячыя гады правёў у вёсцы [[Абруб (Пружанскі раён)|Абруб]]. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі [[Міхаіл Баброўскі|Міхаіла Баброўскага]], пасьля вучыўся ў [[Пружанская дваранская вучэльня|Пружанскай дваранскай вучэльні]], [[Полацкі кадэцкі корпус|Полацкім кадэцкім корпусе]] ([[1844]]—[[1849]]) і [[Канстантынаўская артылерыйская вучэльня|Дваранскім палку]].
 
[[7 жніўня]] [[1851]] ў чыне [[прапаршчык]]а прызначаны на службу ў [[Літоўскі лейб-гвардыі полк|ляйб-гвардыі Літоўскі полк]]. Удзельнічаў у [[Крымская вайна|кампаніі 1853—1854]] на Дунайскім тэатры. У [[1857]] скончыў курс у [[Акадэмія Генэральнага штабу (Расейская імпэрыя)|Мікалаеўскай акадэміі Генэральнага штабу]], узначальваў юнкерскія вайсковыя вучэльні. У 1859—1875 служыў на пасадах у Генэральным штабе. У 1864 атрымаў званьне палкоўніка, 17 красавіка 1870 — генэрал-маёра. У 1871 року ўзнагароджаны [[Ордэн Сьвятога Станіслава|ордэнам сьв. Станіслава]] 1-й ступені. У 1875 быў прызначаны начальнікам [[Аляксандраўская вайскова-юрыдычная акадэмія|Вайскова-юрыдычнай акадэміі]] і ўзнагароджаны [[Ордэн Сьвятой Ганны|ордэнам сьв. Ганны]] 1-й ступені. У 1878 правёў рэформу акадэміі з мэтай пераўтварэньня яе ў сучасную навукова-адукацыйную ўстанову; узнагароджаны [[Ордэн Сьвятога Ўладзімера|ордэнам сьв. Уладзімера]] 2-й ступені. 30 жніўня 1881 атрымаў чын генэрал-лейтэнанта; у 1885 ўганараваны [[Ордэн Белага Арла|ордэнам Белага Арла]]. У [[1897]] ў чыне [[Генэрал ад інфантэрыі|генэрала ад інфантэрыі]] быў прызначаны сэнатарам і прысутнічаў у судовым дэпартамэнце [[Сэнат Расейскай імпэрыі|Сэнату]] да самай сьмерці.
 
Чалец-супрацоўнік [[Расейскае геаграфічнае таварыства|Расейскага геаграфічнага таварыства]], ганаровы чалец Вайскова-юрыдычнай акадэміі.