Быхаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: удакл.
д →‎Гісторыя: стыль
Радок 8:
Тады ж гаспадар Быхава [[Гетман вялікі літоўскі|гетман вялікі]] [[Ян Караль Хадкевіч]] атрымаў ад [[Сьпіс каралёў польскіх|караля]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] грамату на ўзьвядзеньне замест старых драўляных новых мураваных замкавых умацаванняў. Будова вялася ў [[1610]]—[[1619]] гадох і завяршылася ўжо за [[Леў Сапега|Львом Сапегам]], да якога места перайшло ў [[1628]] годзе.
 
Быхаў атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю. Паўколам замак абкружаў 800-мэтровы вал з бастыёнамі, равэлінамі ды равамі. ЗамакФартыцэя зьяўляўсязьяўлялася ядром абароны места. З усходу яноБыхаў меламеў натуральную перашкоду для ворагаў — Дняпро, з астатніх трох бакоў быліяго атачалі глыбокія і шырокія (22—27 м) равы. Вакол дзядзінца месьціліся жылыя i гаспадарчыя збудаваньні, у тым ліку комплекс мураванага палацавага ансамблю. На ніжнім паверсе палаца знаходзіліся розныя службы, на верхнім — пакоі i сталовая заля.
 
У замку несупынна знаходзілася значная вайсковая залога, якая падпадаркоўвалася мясцоваму адміністратару — «губэрнатару», a таксама вялікая колькасьць [[пальная зброя|пальнай зброі]] i амуніцыі. На патрэбу абароны працавала адмысловая [[Быхаўская людвісарня|людвісарня]], дзе кваліфікаваныя майстры выраблялі гарматы, ядры, кулі i гранаты. Тутэйшая зброя i мэталічныя дасьпехі карысталіся вялікім попытам на [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] i за яе межамі. Паводле зьвестак за [[1692]] год, у цэйхгаузе Быхаўскага замка мелася наступная зброя: 34 гарматы (шротаўніцы, палявыя марціры, шматствольныя арганы), 32 «сьвіньні» волава, салетра, ядры, картузныя набоі для 3-, 4-, б- i 10-фунтовых гарматаў, артылерыйскія i ручныя гранаты (апошнія трох тыпаў: жалезныя, драўляныя і шкляныя). Сярод іншай зброі — 1200 мушкетаў, 8 арганаў, 38 гакаўніцаў, старасьвецкі аркебуз, 50 параў «блях гусарскіх», косы «проста насаджаныя», формы для адліўкі ядраў, жалезныя пікі, a таксама харугвы<ref>[[Міхась Ткачоў]]. Быхаўскі замак // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 360.</ref>.