Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д дапаўненьне, выпраўленьне спасылак
Радок 35:
У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.
 
У 1678 годзе з фундацыі [[Тышкевіч]]аў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл [[цыстэрцыяны|цыстэрцыянаў]]. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў [[1832]], а ў [[1866]] касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае, зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.
 
Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура з нішамі.
 
Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: ''“Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай”.''
 
Паводле інфармацыі каталіцкага манаха бр. Яна Фібэка OFMCap, у кляштары цыстэрцыянаў існаваў таксама цудатворны абраз Маці Божай Вістыцкай, які сёньня знаходзіцца ў Польшчы.<ref>[http://radzima.org/be/fota-albom/416.html?id_gallery=9255] Царква Узвышэння Святога Крыжа</ref>
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==