Вістычы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 31:
}}
 
'''Вістычы'''  — [[вёска]] ў [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Вістычы ўваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]].
 
У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.
 
У 1678 годзе з фундацыі Тышкевічаў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл цыстэрцынцаўцыстэрцыянцаў. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў 1832, а ў 1866 касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае., зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.

Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура з нішамі.
 
Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: “Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай”.
 
== Вонкавыя спасылкі ==