Стогадовая вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ga:Cogadh Céad Bliain
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Пачатак вайны: 1337—1360: выпраўленьне спасылак
Радок 74:
{{Легенда-лінія|grey dotted 2px|Кавалерыя Эдўарда III у 1359—1360}}
]]
У ліпені 1346 году Эдўард арганізаваў нашэсьце на прыбярэжную частку Францыі, высадзіўшыся ў [[Катантэн]]е. Ангелькая армія захапіла [[Кан (горад)|Кан]] за адзін дзень, зьдзіўляючы французаў, якія чакалі нашмат больш працяглай абароны горада. Філіп VI сабраў маштабную армію, каб супрацьстаяць яму, і Эдўард вырашыў рушыць на поўнач у напрамку да гістарычных Нідэрляндаў, цягам свайго паходу больш рабуючы, чым спрабуючы ўзяць і ўтрымліваць францускія тэрыторыі. Зразумеўшы, што ён ня зможа атрымаць перавагу больш умелым манэўраваньнем, Эдўард разьмясьціў свае сілы да бітвы, і армія Філіпа атакавала. Знакамітая [[Бітва пры Крэсі]] была суцэльнай катастрофай для французаў. Эдўард прасьледваў далей не сустрэўшы супраціўленьня і аблажыў горад [[Кале]] на беразе [[Ля-Манш]]а, захапіўшы яго ў 1347 годзе. Для ангельцаў гэта стала вельмі важным стратэгічным крокам, які дазволіў трымаць свае войскі ў Францыі бясьпечна. Сёлета, перамога англічанаў над шатляндцамі ў [[Бітва пры Нэвілс-Кросе|бітве пры Нэвілс-Кросе]], падчас якой быў схоплены Дэйвід II, моцна паменшыла пагрозу з боку Шатляндыі.
 
У 1348 годзе пошасьць [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]] пачала спусташаць Эўропу. Пасьля таго, як у 1356 годзе эпідэмія адыйшла і Англія была здольная аднавіць сваё фінансвае становішча, сын Эдўарда, прынц Уэльскі, [[Эдўард Чорны Прынц]], уварваўся ў Францыю з Гасконі і атрымаў слаўную перамогу ў [[Бітва пры Пуацье|бітве пры Пуацье]], у якой ангельскія лучнікі паўтарылі тактыку, выкарыстаную ў Крэсі. Новы францускі кароль [[Жан II (кароль Францыі)|Жан II]] быў схоплены. Жан заключыў перамір'е з Эдўардам, і ў яго адсутнасьці, большая частка ўрада прыйшла ў заняпад. Крыху пазьней, у гэтым жа годзе была заключаная [[Лёнданская дамова 1359 году]], паводле якой Англія атрымала ў валоданьне [[Аквітанія|Аквітанію]] і Жан II быў вызвалены.