Марсэль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: стыль, артаграфія
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 58:
Паводле мясцовай легенды гісторыя горада пачалася як гісторыя каханьня Жыптыс, дачкі караля Нана племені [[лігурыйцы|лігурыйцаў]], і грэка Протыса: грэкі высадзіліся на бераг [[Праванс]]а ў той момант, калі кароль Нан задумаў выдаць замуж сваю дачку. Для гэтага ён склікаў баль, на якім Жыптыс абрала б сабе жаніха. Менавіта грэку Протысу працягнула яна свой кубак зь [[віно]]м. Пара атрымала ў якасьці вясельнага падарунку частку ўзьбярэжжа, на якім яны і заснавалі горад, названы Масалія.
 
Масалія паступова станавілася буйным квітнеючым гандлёвым горадам са шматлікімі гандлёвымі факторыямі па ўзьбярэжжы Міжземнага мора й ўверх па Роне (цяперашнія [[Ніцца]], [[АнтыбыАнтыб]], [[Арль]], [[Авіньён]]).
 
Доўгі час незалежная рэспубліка была хаўрусьнікам [[старажытны Рым|старажытнага Рыма]] й нярэдка зьвярталася да ягонай апэцы для абароны сваіх гандлёвых інтарэсаў ад умяшаньняў мясцовых плямёнаў. Але падчас канфлікту [[Цэзар]]а з [[Пампэй Вялікі|Пампэем Вялікім]] ў [[I стагодзьдзе да н. э.|I стагодзьдзі да н. э.]] Масалія падтрымала апошняга й была разбурана войскамі Цэзара, горад пазбавілі гандлёвых факторыяў і [[флёт]]у. Хоць горад захаваў сваю незалежнасьць, але ягоны ўплыў адчувальна зьнізіўся. Марсэль адрадзіўся толькі ў [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзі]] дзякуючы герцагу Праванса.