Бардо (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 10:
|Умяшчальнасьць = 34 462
|Прэзыдэнт =
|Трэнэр = [[ЭрыкФрансіс БэдуэЖыё]]
|Чэмпіянат = [[Француская Ліга 1|Ліга 1]]
|Сэзон = [[Чэмпіянат Францыі па футболе 2009—20102010—2011 гадоў|2009—20102010—2011]]
|Месца = 67 месца
|Сайт = http://www.girondins.com/
|Прыналежнасьць = Францускія
}}
'''Бардо''' ({{мова-fr|Bordeaux}}) — францускі футбольны клюб з гораду [[Бардо]]. Заснаваны ў [[1881]] годзе. Шасьціразовы [[Чэмпіянат Францыі па футболе|чэмпіён Францыі]] і трохразовы ўладальнік [[Кубак Францыі па футболе|Кубка Францыі]]. «Бардо» быў заснаваны ў [[1881]] годзе як мульты-спартовы клюба й зьяўляецца адным з самых пасьпяховых футбольных клюбаў у [[Францыя|Францыі]]. Клюб перамагаў у чэмпіянце краіны 6 разоў, што ставіць яго на чацьвертае месца сярод клюбаў пераможцаў чэмпіянату. «Бардо» таксама мае перамогі ў Кубках краіны. Бардо гуляе свае хатнія гульні на стадыёне [[Шабан-Дэльма]], які быў названы ў гонар былога мэра Бардо, [[Жака Шабан-Дэльма|Жака Шабан-Дэльмаса]], і мае ўмяшчальнасьць у 34 462 чалавек. Гэты аб’ект быў раней вядомы як ''Parc Lescure''. Клюб вядзе перамовы аб будаўніцтве новага стадыёна, які будзе зьмяшчаць 42 000 чалавек, гэты новы стадыён як плянуецца прыме матчы [[Чэмпіянат Эўропы па футболе 2016 году|чэмпіянату Эўропы 2016 году]].
 
«Бардо» зьяўляецца адным з самых папулярных футбольных клюбаў у Францыі. Каля 10% насельніцтва краіны падтрымліваюць клюб. «Бардо» апярэджваюць па гэтаму паказчыку толькі тры клюбы: «[[Алімпік Марсэль|Марсэль]]» (20% насельніцтва), «[[Алімпік Ліён|Ліён]]» (11%) і «[[Пары Сэн-Жэрмэн]]» (11%)<ref>[http://www.lepoint.fr/actualites-societe/2009-08-07/sondage-ifop-l-om-equipe-de-football-preferee-des-francais/920/0/367474 «EL'OM, équipe de football préférée des Français»]. Le Point.</ref>. Клюб цалкам належыць францускай тэлевізійнай групе [[M6 (тэлебачаньне)|M6]] з [[2001]] году.
 
== Гісторыя ==
=== Стварэньне ===
[[1 кастрычніка]] [[1881]] году ў горадзе [[Бардо]] ўтварылася спартовае таварыства SGTG. У яго ўваходзілі розныя віды спорту. Праз два дзесяткі гадоў была спроба далучыць ўжо атрымаўшы распаўсюджваньне ў [[Францыя|Францыі]] такі від спорту, як футбол. Аднак футбол у Бардо не прыжыўся. І толькі ў [[1919]] годзе аматары футбола аб’ядналі некалькі камандаў з розных раёнаў горада, у адно нейкае падабенства клюба. Тады футбол у Бардо зрабіў велізарны крок наперад. У той жа час вызначыліся й колеры каманды: цёмна-фіялетава-сінія футболкі й белыя трусы. У [[1920]] годзе каманда згуляла свой першы афіцыйны матч. Каманда тады насіла неафіцыйную назву «''Жыранды дэ Бардо''» ({{мова-fr|Girondis de Bordeaux|скарочана}}). А супрацьстаяла ім каманда «Section Burdigalienne». «Жыранды дэ Бардо» быў разгромлены 12:0.
 
У той час ўсё ж такі аформіліся дзьве каманды — «Sporting Club de la Bastidienne» і «Club Deportivo Espagnol de Bordeaux». Пазьней гэтыя каманды атрымалі прафэсійны статус і заявіліся ў другой францускі дывізіён. Аднак футбольным уладам горада такая сытуацыя не задавальняла й яны прапанавалі камандам аб’яднацца. У сэзоне [[Чэмпіянат Францыі па футболе 1934—1935 гадоў|1934—1935]] гэта адбылося, і ў Бардо зьявіўся клюб пад назвай «Hispano-Bastidienne». Аднак такое рашэньне сябе не апраўдала. Каманды, якія ў самастойным выглядзе займалі даволі нядрэнныя месцы, то аб’яднаўшыся апусціліся на апошняе месца.
 
Пасьля новых перамоваў [[2 ліпеня]] [[1936]] году было вырашына аб’яднаць і дзьве іншыя каманды — «Girondis Guyenne Sport» і «Bordeaux Football Club». Аб’яднаны клюб атрымаў назву «Bordeaux Football Club». У траўні [[1937]] году каманда стала чэмпіёнам Францыі сярод аматараў і падала заяўку на атрыманне прафэсійнага статусу. Просьбу задаволілі й ужо восеньню [[1937]] году «Бардо» выступаў у другім дывізіёне францускага першынства.
 
=== Ваенны пэрыяд ===
У чэрвені [[1938]] году Францыя прымала [[Чэмпіянат сьвету па футболе 1938 году|чэмпіянат сьвету]]. І для таго, каб горад прыняў чэмпіянат сьвету, у [[1935]] годзе быў спраектаваны й адкрыты стадыён [[Шабан-Дэльма|Stade du Parc Lescure]]. Цяпер ён носіць імя палітычнага дзеяча Францыі [[Жак Шабан-Дэльма|Жака Шабана-Дэльма]].
 
Перад сэзонам 1939—1940 гадоў каманда ўзмацнілася легіянэрамі з [[Гішпанія|Гішпаніі]] й [[Афрыка|Афрыкі]]. Гэты сэзон «Бардо» сустракаў зь вялікімі надзеямі. Але ўмяшалася [[Другая сусьветная вайна|вайна]]. У Францыі была аб’яўлена ўсеагульная мабілізацыя, а ўсе спартовыя спаборніцтвы былі адмененыя. Але, пакуль справа не даходзіла да прамых ваенных сутыкненьняў, улады краіны вырашылі правесьці чэмпіянат у трох тэрытарыяльных зонах. Жырондцы перамаглі ў турніры ў паўднёва-заходняй групе й ужо рыхтаваліся да стыкавых матчаў, калі становішча зьмянілася. [[10 траўня]] [[1940]] году нямецкія самалёты правялі бамбаваньне францускай тэрыторыі й акупавалі Бардо. Але пры гэтым немцы не перашкаджалі правядзеньню футбольных матчаў. [[25 траўня]] [[1941]] году «Бардо» спачатку перамог «[[Тулюза (футбольны клюб, 1937)|Тулюзу]]», якая стала чэмпіёнам на не занятай немцамі тэрыторыі. А ў вырашальнай гульні, на якой прысутнічала больш за 15 000 гледачоў, атрымаў перамогу над камандай «[[Фіў (футбольны клюб)|Фіў]]». Гэтак «Бардо» стаў пераможцам першага розыгрышу Кубка ваеннага часу. Гэтая перамога стала першым афіцыйным тытулам маладога клюба.
 
=== Пасьля вайны ===
Вайна скончылася й «Бардо» ўсё яшчэ гуляў у другім дывізіёне. І вось нарэшце вясной [[1949]] году каманда паднялася ў першы дывізіён. І ўжо ў наступным годзе клюб сьвяткаваў першую перамогу ў вышэйшым дывізіёне краіны. «Бардо» стаў чэмпіёнам Францыі, апярэдзіўшы «[[Ліль (футбольны клюб)|Ліль]]» на шэсьць балаў. Кіраваў камандай тады [[Андрэ Жэрар]]. Аж да 1960-х гадоў «Бардо» не шанцавала. Каманда чатыры разы займала другія месцы ў чэмпіянаце й пяць разоў удзельнічала ў фінале Кубка краіны, так і не выйграўшы ні аднаго з тытулаў. У 1960-х каманда зрабіла стаўку на знакаміты італьянскі абарончы стыль гульні «[[катэначча]]». Аднак не відовішчная гульня не прыносіла належнага выніку. Пасьля сыходу [[Сальвадор Артыгас|Сальвадора Артыгаса]], тагачаснага галоўнага трэнэра «Бардо», за 13 гадоў зьмянілася 7 галоўных трэнэраў. У той пэрыяд у камандзе пачалі зьяўляцца сапраўды неардынарныя футбалісты, якія ў хуткім часе надалі гульне клюба непаўторны стыль. І першым зь іх быў [[Ален Жырэс]], які неўзабаве стаў ідалам заўзятараў клюба й адным зь лепшых гульцоў краіны.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==