Юрка Віцьбіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 29:
 
Нарадзіўся ў [[Вяліж]]ы [[Віцебская вобласьць|Віцебскай губэрні]]. Яго бацька быў праваслаўным святаром, маці — настаўніцай. Cкончыў педтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933 гг. — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929 г. на старонках «Узвышша». У 1932 г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».
[[File:Mi dojd ur vic.JPG|thumb|Addleft|Юрка captionВіцьбіч here- Мы Дойдзем, 1975]]
Падчас [[Другая сусьветная вайна|нямецкай акупацыі]] браў удзел у культурным жыцьці [[Беларусь|Беларусі]], у [[1943]] годзе перавёз зь Віцебску ў [[Полацак]] парэшткі [[Эўфрасіньня Полацкая|Эўфрасіньні Полацкай]]. У [[1944]] годзе Юрка Віцьбіч разам з [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай Цэнтральнай Радай]] выехаў у Германію. Выступаў на [[Радыё Свабода]]. 5 студзеня 1945 года заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс(выйшла 10 нумароў, апошні-у 1950). Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956 г. у Мюнхене Юрка Віцьбіч здолеў выдаць кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман». Юрка Віцьбіч друкаваўся ў рускамоўнай газеце «Новое русское слово», быў яе шматгадовым аўтарам. За гэта яго шмат хто з беларусаў крытыкаваў. Але Віцьбіч быў адным з першых, хто знаёміў чытачоў «Нового русского слова» з беларускай нацыянальнай ідэяй, а таксама бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасць Беларусі. У 1975 г., пасля смерці пісьменніка, у Нью-Ёрку Фонд імя Пётры Крэчэўскага выдаў кнігу «Мы дойдзем!». У кнігу ўвайшлі і публікацыі з «Нового русского слова».<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=602 Матэрыялы конкурсу маладых навукоўцаў «Беларускай дыяспары прысвячаецца»]</ref>