Фэрдынанд Нойрайтэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: csb:Ferdinand Neureiter
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
стыль, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Фердынанд Нойрайтэр''' ({{lang-de|Ferdinand Neureiter}}; {{Нарадзіўся|15|6|1928|0|1}}, [[Рыга]] — {{Памёр|31|12|2007}}, [[Зальцбург]]) — аўстрыйскі мовазнавец, перакладчык і гісторык кашубскай літаратуры.
'''Фердынанд Нойрайтэр''' - нарадзіўся 15 чэрвеня 1928 года ў Рызе, з 1937 года жыў ў Аўстрыі. У 1946 годзе скончыў класічную гімназію. Вывучаў англійскую і раманскія мовы, а з канца 1950‑х — польскую, беларускую, украінскую, актыўна цікавіўся кашубскай культурнай спадчынай. З 1959 па 1969 гг. выкладаў «Культуру менш значных народаў Еўропы» у Зальцбургскім народным вячэрнім універсітэце, які ўключаў у тым ліку курс гісторыі беларускай літаратуры. Асаблівасці беларускай мовы (аканне, дзеканне, цеканне) Фердынанд Нойрайтэр тлумачыў сваім чытачам тады, калі сам яшчэ не чуў ніводнага жывога беларускага слова! У 1978 г. апублікаваў па‑нямецку «Гісторыю кашубскай літаратуры» (у 1982 г. выйшла па‑польску). Быўшы на Беласточчыне ў пачатку 80‑х, пазнаёміўся з Сакратам Яновічам. У лістападзе 1981 г. беластоцкі тыднёвік «Ніва» надрукаваў інтэрв’ю з Ф.Нойрайтэрам Сакрата Яновіча. Пазней аўстрыйскі навуковец наведаў Беларускую бібліятэку ў Лондане. Выдаў дапаможнік для нямецкамоўных студэнтаў «Беларуская анталогія: Хрэстаматыя па беларускай літаратуры (з нямецкімі перакладамі)» (Мюнхен, 1983), які ўключыў творы сарака беларускіх пісьменнікаў ХІХ — ХХ стагоддзяў. У дапаможніку беларуская літаратура была пададзена ў яе цэласці, без раздзялення на савецкую і несавецкую (былі ўключаны, напрыклад, творы Алеся Гаруна, Казіміра Сваяка, Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш, Алеся Барскага, Сакрата Яновіча). Усяго ў анталогіі змешчаны семдзесят восем перакладзеных Ф.Нойрайтэрам вершаў, пятнаццаць празаічных урыўкаў і чатыры фрагменты з драматычных твораў. Варта нагадаць, што гэтая праца рабілася ва ўмовах адсутнасці якога‑небудзь паважнага беларуска‑нямецкага слоўніка. Апублікаваў некалькі артыкулаў пра Беларусь і беларускую культуру: «Янка Купала — паэт з Беларусі», «Беларусь — папялушка Еўропы». Пераклаў на нямецкую мову раман Ю.Попкі «Свеціць у тумане» (1985), працу Р.Астроўскага «Беларусь з Х па XVI стагоддзе» (1986), прадмову да беларуска‑нямецкага выдання «Слова аб паходзе Ігаравым» (1987), зборнік артыкулаў «Вытокі беларускай нацыі і культуры» (1988). Фердынанд Нойрайтэр неаднойчы друкаваўся ў выданнях Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Беларусіка‑1, Беларусіка‑16, Беларусіка‑18). У апошня гады жыцця актыўна супрацоўнічаў з беластоцкім выданнем «Год беларускі — Annus Albaruthenicus». У 3‑м нумары выдання за 2002‑гі год апублікаваны па‑нямецку артыкул Ф.Нойрайтэра «Мой шлях да Беларусі» і яго пераклады на нямецкую мову твораў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Танка. Першае дачыненне да беларушчыны ў Фердынанда Нойрайтэра адбылося ў 1947 г., калі ён купіў у Вене маленькі «Беларускі моўны дапаможнік», выдадзены ў час вайны. З той пары аўстрыйскі навуковец і перакладчык прайшоў вялікі шлях, перастварыўшы на роднай нямецкай мове многія шэдэўры беларускай літаратуры, засведчыўшы тым самым неўміручасць беларускай літаратуры і жыццядайнасць беларуска‑аўстрыйскіх культурных кантактаў.
 
== Біяграфія ==
 
З [[1937]] года жыў ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]]. У [[1946]] годзе скончыў клясычную гімназію. Вывучаў ангельскую і раманскія мовы, а з канца 1950‑х — польскую, беларускую, украінскую, актыўна цікавіўся кашубскай культурнай спадчынай. З [[1959]] па [[1969]] гг. выкладаў «Культуру менш значных народаў Эўропы» у Зальцбурскім народным вячэрнім унівэрсытэце, які ўключаў у тым ліку курс гісторыі беларускай літаратуры. Асаблівасьці беларускай мовы (аканьне, дзеканьне, цеканьне) Фэрдынанд Нойрайтэр тлумачыў сваім чытачам тады, калі сам яшчэ ня чуў ніводнага жывога беларускага слова{{Няма крыніцы}}. У [[1978]] г. апублікаваў па‑нямецку «Гісторыю кашубскай літаратуры» (у 1982 г. выйшла па‑польску).
 
Быўшы на Беласточчыне ў пачатку 80‑х, пазнаёміўся з [[Сакрат Яновіч|Сакратам Яновічам]]. У лістападзе 1981 г. беластоцкі тыднёвік «[[Ніва (газэта)|Ніва]]» надрукаваў інтэрвію з Ф.Нойрайтэрам Сакрата Яновіча. Пазьней аўстрыйскі навуковец наведаў [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускую бібліятэку ў Лёндане]]. Выдаў дапаможнік для нямецкамоўных студэнтаў «Беларуская анталёгія: Хрэстаматыя па беларускай літаратуры (з нямецкімі перакладамі)» (Мюнхэн, 1983), які ўключыў творы сарака беларускіх пісьменьнікаў ХІХ — ХХ стагодзьдзяў. У дапаможніку беларуская літаратура была пададзеная ў яе цэласьці, без падзелу на савецкую і несавецкую (былі ўключаныя, напрыклад, творы [[Алесь Гарун|Алеся Гаруна]], [[Казімер Сваяк|Казімера Сваяка]], [[Натальля Арсеньнева|Натальлі Арсеньневай]], [[Ларыса Геніюш|Ларысы Геніюш]], [[Алесь Барскі|Алеся Барскага]], Сакрата Яновіча). Усяго ў анталёгіі зьмешчаныя семдзясят восем перакладзеных Ф. Нойрайтэрам вершаў, пятнаццаць празаічных урыўкаў і чатыры фрагмэнты з драматычных твораў. Варта нагадаць, што гэтая праца рабілася ўва ўмовах адсутнасьці якога‑небудзь паважнага беларуска‑нямецкага слоўніка.
 
Апублікаваў некалькі артыкулаў пра Беларусь і беларускую культуру: «Янка Купала — паэт зь Беларусі», «Беларусь — папялушка Эўропы». Пераклаў на нямецкую мову раман Ю. Попкі «Сьвеціць у тумане» (1985), працу Р. Астроўскага «Беларусь з Х па XVI стагодзьдзе» (1986), прадмову да беларуска‑нямецкага выданьня «Слова аб паходзе Ігаравым» (1987), зборнік артыкулаў «Вытокі беларускай нацыі і культуры» (1988). Фэрдынанд Нойрайтэр неаднойчы друкаваўся ў выданьнях Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Беларусіка‑1, Беларусіка‑16, Беларусіка‑18).
 
У апошня гады жыцьця актыўна супрацоўнічаў зь беластоцкім выданьнем «Год беларускі — Annus Albaruthenicus». У 3‑м нумары выданьня за 2002‑гі год апублікаваны па‑нямецку артыкул Ф. Нойрайтэра «Мой шлях да Беларусі» і яго пераклады на нямецкую мову твораў [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Пятрусь Броўка|Петруся Броўкі]], [[Максім Танк|Максіма Танка]]. Першае дачыненьне да беларушчыны ў Фэрдынанда Нойрайтэра адбылося ў 1947 г., калі ён купіў у Вене маленькі «Беларускі моўны дапаможнік», выдадзены ў час вайны. З той пары аўстрыйскі навуковец і перакладчык прайшоў вялікі шлях, перастварыўшы на роднай нямецкай мове многія шэдэўры беларускай літаратуры, засьведчыўшы тым самым неўміручасьць беларускай літаратуры і жыцьцядайнасць беларуска‑аўстрыйскіх культурных кантактаў{{Няма крыніцы}}.
 
== Галоўныя працы ==
* ’’Kaschubische Anthologie’’, München [[1973]]
 
* ’’Geschichte der Kaschubischen Literatur. Versuch einer Zusammenfassenden Darstellung’’, Otto Sagner Verlag München [[1978]], [[1991]]
 
* ’’Historia literatury kaszubskiej. Próba zarysu’’, Wydawnictwo Morskie, [[Гданьск|Gdańsk]] [[1982]]
 
* ’’Weissrussische Anthologie. Ein Lesebuch zur Weissrussischen Literatur (mit deutschen Übersetzüng)’’, München [[1983]]
 
* ’’Recepcja literatury kaszubskiej na niemieckim obszarze językowym’’, [w:] ‘’Kaszubszczyzna w świecie. Materiały z konferencji naukowej Jastrzębia Góra 1-2 X [[1993]], Wejherowo [[1994]]
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рызе]]
[[Катэгорыя:Аўстрыйскія перакладчыкі]]
[[Катэгорыя:Славісты]]
 
[[csb:Ferdinand Neureiter]]
[[pl:Ferdinand Neureiter]]