ЦСКА Масква (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/ЦСКА_(футбольный_клуб,_Москва)?oldid=42440421
Радок 24:
 
ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у [[Расея|Расеі]] пасьля «[[Спартак Масква (футбольны клюб)|Спартаку]]» й «[[Зэніт Санкт-Пецярбург|Зэніту]]»<ref>[http://www.soccers.fr/index.php?showtopic=121688 Classement des clubs les plus populaires en Russie]. Soccers.fr</ref>.
 
== Гісторыя ==
=== 1911—1935 ===
[[Файл:OPPV Moskva.jpg|міні|120пкс|зьлева|Эмблема ТАЛС]]
Гісторыя футбольнага клюба ЦСКА пачалася ў [[1911]] годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя<ref>[http://www.pfc-cska.com/club/history/?id=10&page=2 Футболисты, стр. 2]. Pfc-cska.com.</ref>. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у [[чэмпіянат Масквы па футболе|чэмпіянаце Масквы]] ў клясе «Б». [[27 жніўня|14 (27) жніўня]] [[1911]] году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У [[1917]] годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве каманд, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да [[1922]] году.
 
Пасьля сэзону [[1917]] году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У [[1921]] годзе ў восеньскім першынстве Масквы ([[Кубак Фульда|Кубку Фульда]]) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне [[1922]] году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім<ref>[http://www.pfc-cska.com/club/history/?id=11&page=4 Среди сильнейших, стр. 4]. Pfc-cska.com.</ref>. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэгламэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «[[Кубак Сталіца па футболе|Кубак Сталіца]]» у якім сустракаліся чэмпіёны [[Масква|Масквы]] й [[Петраград|Петраграда]]. Сэзон [[1922]] году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.
 
У сэзоне [[1923]] году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя грамадзтвы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку [[стадыён]]ы й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам<ref>Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7</ref>. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў новаствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Усевобуча (ДППУ), створаная пад крылом [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнiкоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнiкоў і байцоў Чырвонай арміі<ref>[http://www.pfc-cska.com/club/history/?id=12&page=4 «Под флагом Всевобуча», стр. 4]. Pfc-cska.com. </ref>.
 
== Крыніцы ==