Газы-Магамэд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Slaver (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, стыль
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Ґазы́-Мухама́д Гімрынскі (Газы-Магамэд, Казі-Мула)''' ([[1795]], авул [[Гімры]], унутраны [[Дагестан]] – [[17 кастрычніка]] [[1832]], авул [[Гімры]], унутраны [[Дагестан]]) — [[мула]], мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамэта Ярагі, заснавальніка й распаўсюджвальніка на ўсходнім [[Каўказ]]е вучэньня [[мюрыдызм]]у. Першы імам [[Паўночна-Каўкаскі імамат|Паўночна-Каўкаскага імамату]] ў [[1829]]–[[1832]].
 
Паводле паходжаньня [[авары|аварац]]. Спачатку быў мулой у сваім авуле, затым стаў прапаведаваць [[іслам]] і заклікаць да [[шарыят]]у ў горных авулах Дагестану. Да [[1829]] значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае [[Чачэнія|Чачэніі]] й Дагестану. Марыў пра стварэньне ўсемусульманскага [[халіфат]]у. Абвясьціў сябе [[Паўночна-Каўкаскікаўкаскі імамат|імамам Каўказу]] й абвясьціў [[газават]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыі]]. У [[1831]] няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў [[1832]] зьдзейсьніў паход на Дагестан.
 
Быў забіты падчас штурму расейскімі войскамі авула Гімры. Пры ўзяцьці авула баронам Розэнам, замкнуўся ў вежы зь 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам [[Шаміль]], спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.