Яўген Васьковіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам 'Яўген Сяргеевіч Васьковіч (нарадзіўся 26 лютага 1990 года, Бабруйск) - беларус...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:43, 4 сакавіка 2012

Яўген Сяргеевіч Васьковіч (нарадзіўся 26 лютага 1990 года, Бабруйск) - беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, журналіст, палітвязень.

Паходзіць зь сям’і рабочых. Вучыўся завочна на журналісцкім аддзяленьні філялягічнага факультэту Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова. Працаваў у газэце "Бобруйский курьер". Сябар незарэгістраванай партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" і "Маладога Фронту".

У красавіку 2010 года балятаваўся ў бабруйскі гарсавет. 18 красавіка быў зьбіты супрацоўнікамі міліцыі за тое, што на "Бабруйск-Арэне" падчас хакейнага матчу Беларусь-ЗША разгарнуў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2010 года сябар ініцыятыўнай групы кандыдата на прэзыдэнты ад БХД Віталя Рымашэўскага. За ўдзел у акцыі пратэстаў 19 сьнежня 2010 года быў затрыманы і асуджаны да 12 сутак арышту.

18 траўня 2011 году асуджаны паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці ў асабліва буйных памерах) КК Рэспублікі Беларусь разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Судзьдзя - Павал Карцінін, пракурор - Любоў Тоўсьцік.

На судзе заявіў, што не шкадуе аб зробленым. Сказаў, што лічыць сябе ліцьвінам, а сваім абавязкам – абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасьці.

Спачатку адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 года пераведзены на больш жорсткі рэжым у Магілёўскую турму № 4. Неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаваньне.

http://www.svaboda.org/content/article/24458367.html

http://palitviazni.info/viazen/jauhien-waskowicz

http://nn.by/?c=ar&i=37480

http://bchd.info/index.php?newsid=4198