Беларуская дыяспара: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 7:
Ранняя эміграцыя з беларускіх земляў пачнаецца у часы Вялікага княства Літоўскага. У XV-XVI стст. былі створаныя прававыя асновы для выезду людзей за мяжу. Маладыя людзі-вахадцы з ВКЛ вучыліся ва ў універсітэтах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Некаторыя пасля навучаньня не вырталіся на радзіму. Да раньніх беларускіх эмігрантаў можна прылічыць, напрыклад, Яна Ліцьвіна, Францішка Скарыну, Пятра Мсціслаўца, Сімеона Полацкага, Іллю Капіевіча, Сцяпана Аскерку і інш.
 
Пасля ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі пачаліся хвалі палітычнай эміграцыі. Многія удзельнікі паўстаньняў 1794, 1830-1831, 1863-1864 гг. выехалі за межы беларускіх зямель. Частка з іх уключалася ў рэвалюцыйны і вызваленчы рух у Еўропе і Амерыцы (Тадэвуш Касцюшка, Валер Урублеўскі, Мікалай Судзілоўскі і інш.)некаторыя садзейнічалі развіцьцю культуры і навукі краін свайго новага пражываньня(Ігнат Дамейка, Вікенцій Дмахоўскі, Напалеон Арда, Аляксандр Рыпінскі, Кастусь Ельскі і інш.).<ref>[http://razam.us/ameryka-dlya-belarusa/belaruskaya-emgraczyya.html Беларуская эміграцыя].</ref>
 
Таксама пачалася хваля эканамічнай эміграцыі ХIХ-ХХ стст. Да пачатку першай сусьветнай вайны па эканамічных чыньніках (беззямелле, беспрацоўе), ў Сібір з Беларусі перасялілася больш 700 тыс. чал., за межы Расеі - 500-800 тыс. чал. (у асноўным у ЗША, Канаду, Бразілію, Аргентыну, краіны Заходняй Еўропы).
 
Нягледзячы на вялікую колькасць эмігрантаў-выхадцаў з Беларусі, яны не змаглі заявіць аб сабе за мяжой як аб асобным этнасе. Нізкі ўзровень нацыянальнай прытомнасці эмігрантаў абумовіў паскораную асіміляцыю ўнутранай і вонкавай міграцыі. Беларускія эмігранты не змаглі стварыць у гэты перыяд сваіх арганізацый за мяжой. Ужо ў другім пакаленьні большасць эмігранатў губляла сувяўь са сваімі культурнымі каранямі. Аднак у сем'ях і месцах кампактнага пражывання беларусаў часткова захоўвалася этнанацыянальная спецыфіка.<ref>[http://razam.us/ameryka-dlya-belarusa/belaruskaya-emgraczyya.html Беларуская эміграцыя].</ref>
 
==Эміграцыя ў першай палове 20 ст.==
Новая хваля беларускай эміграцыі была выкліканая першай сусьветнай вайной, рэвалюцыйнымі падзеямі 1917 г., германскай і польскай акупацыямі Беларусі. Па стане на травень 1918 г. у РСФСР знаходзілася 2292 тыс. уцекачоў з Беларусі, у Маскве - 128 тыс., Петраградзе - 100 тыс. Каля 122 тыс. чалавек выехалі з Беларусі за мяжу. Каля 50 тыс. жыхароў Беларусі былі вывезены ў Нямеччыну на прымусовыя працы. У адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай 1921 г. у Заходнюю Беларусь з Савецкай Расеі вярнулася ў 1919-1924 гг. больш 700 тыс. уцекачоў.
 
У міжваенны перыяд склалася тры плыні масавай беларускай эміграцыі. Першая плынь-прыхільнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў, прадстаўнікі іншых нацыянальных арганізацый і груп. Другую плынь - працоўную сялянскую эміграцыю - складалі жыхары Заходняй Беларусі, якія перасяляліся на Амерыканскі кантынент і ў краіны Заходняй Еўропы з-за таго, што не маглі знайсці там сабе працу, а таксама камуністы - жыхары Заходняй Беларусі(напрыклад, Аргентынская беларуская дыяспара складалася ў асноўным з камуністаў і была выключна левай). Трэцяй крыніцай папаўнення дыяспары была эміграцыя (унутраная і вонкавая) з Савецкай Беларусі.<ref>[http://razam.us/ameryka-dlya-belarusa/belaruskaya-emgraczyya.html Беларуская эміграцыя].</ref>
 
У 20-30-е гады ўпершыню ў гісторыі аформілася беларуская палітычная эміграцыя, колькасць якой складала больш 10 тыс. чал. Галоўным чыньнікам палітычнай эміграцыі было ўсталяваньне савецкай улады ў Беларусі і перасьлед прыхільнікаў БНР.