Розьніца паміж вэрсіямі «Воўчын»

372 байты дададзена ,  9 гадоў таму
== Гісторыя ==
Упершыню Воўчын згадваецца ў [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] як мястэчка [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]], уладаньне [[Солтаны|Солтанаў]]. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў [[Аляксандар Солтан]], па сьмерці якога ў [[1554]] мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына [[Іван Солтан|Івана]]. У [[1586]] Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут праваслаўную царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.
 
[[Файл:Voŭčyn. Воўчын (1761).jpg|міні|зьлева|180пкс|Фаервэрк у Воўчыне ў гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, [[1761]]]]
 
У пачатку [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Воўчынскі ключ перайшоў да роду [[Гасеўскія|Гасеўскіх]]. Паводле фундацыі [[Аляксандар Гасеўскі|Аляксандра Гасеўскага]] ў мястэчку ў [[1639]] узьвялі першы драўляны касцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з [[Пацы|Пацаў]] падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнт]] — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.
 
== Турыстычная інфармацыя ==
[[Файл:Voŭčyn. Воўчын (XVIII, II).jpg|міні|245пкс|Элеанора Чартарыйская на тле палаца]]
 
=== Выдатныя мясьціны ===