Рагнеда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Скасаваньне праўкі 1235944 удзельніка 178.122.43.248 (гутаркі) вандалізм
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стабільная вэрсія
Радок 8:
}}
 
'''Рагнеда''' ([[варагі|па-вараску]]: ''Ragnhild''; [[960]]?<ref name="maslanicyna">[http://slounik.org/147163.html Рагнеда Рагвалодаўна] // {{Літаратура/Мысьліцелі і асьветнікі Беларусі (1995)|к}}</ref>  — [[1000]])  — [[Полацкае княства|полацкая]] князёўна, асьветніца. Дачка полацкага князя [[Рагвалод]]а, жонка вялікага князя [[Кіеўскае княства|кіеўскага]] [[Уладзімер Сьвятаславіч|Ўладзімера Сьвятаславіча]] (Уладзімера Хрэсьбіта).
 
Паводле некаторых крыніцаў, Рагнеда — маці князёў [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслава]] (полацкі князь у [[988]]—[[1001]]), [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслава Мудрага]] (вялікі князь кіеўскі ў [[1019]]—[[1054]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] (князь уладзімера-валынскі), [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (князь цьмутараканскі), а таксама князёвен Прадславы і Праміславы<ref name="maslanicyna"/>. Аднак з прычыны кароткага тэрміну шлюбу гэтыя зьвесткі выглядаюць спрэчнымі<ref name="ehb">[[Георгі Штыхаў|Георгій Штыхаў]]. Рагнеда // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 44.</ref>.
Радок 15:
[[Файл:Rahvałod Połacki i Rahnieda (silver coin, reverse).gif|міні|[[Рагвалод Полацкі і Рагнеда (манэта)|Рагвалод Полацкі і Рагнеда]]. Манэта [[НБ Беларусі]], [[2006]]]]
 
У [[Іпацьеўскі сьпіс|Іпацьеўскім]] і Лаўрэўнцеўскім сьпісах «[[Аповесьць мінулых гадоў|Аповесьці мінулых гадоў]]» ёсьць зьвесткі, што ў [[980]] годзе (паводле Цьвярскога летапісу  — не пазьней за [[976]] год) Рагнеда мусіла выйсьці замуж за вялікага князя кіеўскага [[Яраполк Сьвятаславіч|Яраполка]]. Але ў Полацак прыехалі сваты і ад [[Наўгародзкае княства|наўгародзкага]] князя [[Уладзімер Сьвятаславіч|Ўладзімера Сьвятаславіча]]. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту: «Не хачу разуць сына рабыні, а Яраполка хачу»<ref>«Не хачу разуці»  — тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак.</ref>. Такая адмова выглядала абразьліва ў адносінах да маці Ўладзімера Малушы, якая была неафіцыйнай жонкай Сьвятаслава і як дачка пераможанага драўлянскага князя Маная лічылася ключніцай у Кіеўскім княскім двары. Абражаны адмовай Уладзімер пайшоў паходам на Полацак, разьбіў войска Рагвалода, захапіў горад, забіў бацьку, маці і двух братоў Рагнеды, а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў імя Гарыслава.
 
Пазьней у тым жа годзе Ўладзімер учыніў паход на [[Кіеўская Русь|Кіеў]], забіў свайго брата Яраполка і заняў велікакняскі пасад. Рагнеду ён перавёз у Кіеў (разам з другой сваёй жонкай, скандынаўкай Аловай). Пасьля нараджэньня першага сына Ізяслава і дачкі Прадславы Ўладзімер падарыў Рагнедзе вёску Прадславіна ў навакольлі Кіева. Імаверна, тут нарадзіліся і іншыя дзеці Рагнеды. Сам князь жыў у Кіеве наездамі, у Прадславіне заяўляўся зусім рэдка. Новы кіеўскі князь быў паганцам, а гэтая рэлігія дазваляла мнагажэнства.
Радок 21:
[[Файл:Anton Losenko. Vladimir and Rogneda.jpg|міні|Уладзімер і Рагнеда. Карціна расейскага мастака А. Ласенкі, [[1770]]]]
 
У [[988]] годзе Ўладзімер, каб прыняць хрысьціянства, вырашыў ажаніцца зь [[Бізантыйская імпэрыя|бізантыйскай]] царэўнай Ганнай, а Рагнедзе прапанаваў развод і замужжа з усякім зь ягоных баяраў. Рагнеда адмовілася. Яе словы: «Княгіняй была, не хачу быць рабыняй»,  — настолькі ўразілі яе хворага сына Яраслава (прысутнічаў пры размове бацькоў), што ён, паводле легенды, вылечыўся ад паралічу ног. Імаверна, беспасярэдне пасьля гэтых падзеяў Рагнеда зрабіла замах на жыцьцё мужа. Уначы, калі ён спаў, яна кінулася на Ўладзімера з кінжалам, князь прачнуўся і пасьпеў адвесьці ўдар. Спроба Рагнеды забіць мужа разглядаецца многімі дасьледнікамі не як праява рэўнасьці, а як помста забойцу яе бацькоў і разбуральніку Полацку. Уладзімер наважыўся пакараць Рагнеду сьмерцю, але за маці заступіўся старэйшы сын Ізяслаў.
 
Праз колькі дзён Рагнедзе абвясьцілі, што яна больш ніколі ня ўбачыць сваіх дзетак, апроч Ізяслава, разам зь якім іх выслалі ў Полацкую зямлю. Уладзімер жа неўзабаве абвянчаўся зь бізантыйскаю царэўнаю Ганнай, прыняў хрысьціянства і ўзяўся прыводзіць да веры ў Хрыста падуладныя землі.
Радок 27:
У [[990]] годзе Рагнеда прыняла [[хрысьціянства]] і пастрыглася ў манашкі пад імем Настасься. Яна шчыра прыняла новую веру, пашырала яе сярод сваіх суродзічаў-крывічаў. Дзякуючы Рагнедзе з Полацку хрысьціянства распаўсюдзілася спачатку на Полаччыну, а потым на [[Смаленск|Смаленшчыну]] і іншыя крывіцкія землі.
 
Уладзімер даў Ізяславу дзедзічнае Полацкае княства, а для Рагнеды збудаваў за трыццаць вёрстаў ад [[Менск]]у паселішча Ізяслаўль (цяпер горад [[Заслаўе]])  — ад імя старэйшага сына. Тут у заснаваным ёю манастыры Рагнеда памерла. Яна была першай жанчынай-манашкай у Беларусі.
 
== Дзеці ==
)|к}}</ref>. Другі яе сын [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслаў]] (за разумнае кіраваньне празваны Мудрым) за 35 гадоў княжаньня ў [[Кіеў|Кіеве]] ўзьняў дзяржаву да вяршыні магутнасьці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў — «[[Праўда Яраслава|Праўду Яраслава]]», збудаваў у Кіеве [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сафійскі сабор]], заснаваў Кіеўскую мітраполію. Яго постаць найбольш яскравая ў дынастыі [[Рурыкавічы|Рурыкавіча
[[Файл:Rogneda Post stamp.jpg|міні|Рагнеда. Марка [[Белпошта|Белпошты]], [[1993]]]]
 
Выхаванага ў духу хрысьціянскай маралі 11-гадовага Рагнедава сына [[Ізяслаў Уладзімеравіч|Ізяслава]] абралі на княскі пасад у Полацку — такім чынам аднавілася [[дынастыя]] полацкіх князёў [[Рагвалодавічы|Рагвалодавічаў]]<ref>[[Уладзімер Арлоў]]. [http://old.knihi.com/10viakou/10v102.html 980(?) «Крывавае вяселле» Ўладзіміра з Рагнедай] // {{Літаратура/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (1997)|к}}</ref>. Другі яе сын [[Яраслаў Уладзімеравіч|Яраслаў]] (за разумнае кіраваньне празваны Мудрым) за 35 гадоў княжаньня ў [[Кіеў|Кіеве]] ўзьняў дзяржаву да вяршыні магутнасьці, пакінуў нашчадкам першы на Русі збор законаў  — «[[Праўда Яраслава|Праўду Яраслава]]», збудаваў у Кіеве [[Сафійскі сабор (Кіеў)|Сафійскі сабор]], заснаваў Кіеўскую мітраполію. Яго постаць найбольш яскравая ў дынастыі [[Рурыкавічы|РурыкавічаРурыкавічаў]].
 
Акрамя Ізяслава і Яраслава, паводле некаторых крыніцаў, Рагнеда нарадзіла [[Мсьціслаў Уладзімеравіч Харобры|Мсьціслава]] (які пазьней зрабіўся князем [[Чарнігаўскае княства|чарнігаўскім]]), [[Усевалад Уладзімеравіч|Усевалада]] і дзьвюх дачок — [[Прадслава Ўладзімераўна|Прадславу]] (узяла шлюб з чэскім князям [[Баляслаў III Руды|Баляславам III Рудым]]) і [[Праміслава Ўладзімераўна|Праміславу]] (выйшла замуж за прынца [[Вугоршчына|вугорскага]] Ласла Сара Лысага).
 
Унучкі Рагнеды таксама былі жонкамі эўрапейскіх манархаў: Настасься — вугорскага караля Андраша I, Лізавета — караля [[Нарвэгія|нарвэскага]] Гаральда III, а потым караля дацкага Свэна II. Наймалодшая Ганна выйшла замуж за Генрыха I Капэта і зрабілася каралевай [[Францыя|Францыі]].
 
== Народная памяць ==
Назвы ўрочышчаў каля [[Заслаўе|Заслаўя]] маюць зьвязак з імём Рагнеды<ref name="ehb"/>. На [[Севершчына|Севершчыне]] каля сучаснай [[Беларуска-расейская граніца|беларуска-расейскай граніцы]] існуе мястэчка [[Рагнедзіна]], якое паводле паданьня заснавала полацкая князёўна<ref>[http://jivebelarus.net/history/gistografia/vikings-time-at-belarus.html?page=6 Скандынаўская тапаніміка беларускай зямлі] // [[Андрэй Катлярчук]]. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў.  — Менск: Энцыклапедыкс, 2002.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==