Рубяжэвічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д артаграфія
Радок 42:
У [[XVI стагодзьдзе|XVI]]—[[XVII стагодзьдзе|XVII]] стст. Рубяжэвічы зрабіліся цэнтрам Няўборскіх уладаньняў [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] апошнія фундавалі тут Мікалаеўскую царкву, якой надалі вёску Марозавічы і 60 дзесяцінаў зямлі. У [[1652]] [[Багуслаў Радзівіл]] перадаў Рубяжэвічы ў арэнду Покусам і Аборскім. У [[1769]] мястэчка перайшло да Рутынскіх і Лопацяў.
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Рубяжэвічы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Менскага павету [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. МястэкаМястэчка перайшло ў валоданьне [[Вітгенштэйны|Вітгенштэйнаў]]. У [[XVIII стагодзьдзе|XVIII]]—[[XIX стагодзьдзе|XIX]] стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ([[1863]]—[[1864]]) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл на царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Станам на [[1909]] — 144 двары, царкоўна-прыходзкая школа; царква, 2 сынагогі, будуецца касьцёл. Увесну [[1906]] расейская паліцыя выкрыла ў маёнтку Рубяжэвічы падпольную польскую школу. Настаўнікі былі пакараныя<ref>{{Літаратура/Паміж надзеяй і непакоем (2007)|к}} S. 34.</ref>.
 
У [[1919]]—[[1920]] Рубяжэвічы знаходзіліся пад часовай польскай адміністрацыяй, у [[Менскі павет|МеннскімМенскім павеце]] [[Менская акруга (1919-1920)|Менскай акругі]] [[Грамадзкая ўправа Ўсходніх земляў|Грамадзкай управы Ўсходніх земляў]]. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У [[1921]]—[[1922]] тут на барацьбу з бальшавікамі фармаваліся беларускія вайсковыя аддзелы генэрала [[Станіслаў Булак-Балаховіч|С. Булак-Балаховіча]].
 
У [[1939]] Рубяжэвічы ўвайшлі ў [[БССР]], дзе [[12 кастрычніка]] [[1940]] зрабіліся цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на [[1999]] тут было 145 двароў.