Янка Непачаловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vboo (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Янка Непачаловіч''' ('''Іван Данілавіч Непачаловіч'''; 25 траўня 1917 - [[3 лі...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:06, 23 лютага 2012

Янка Непачаловіч (Іван Данілавіч Непачаловіч; 25 траўня 1917 - 3 ліпеня 1969) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Мінкавічы Старадароскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1934 годзе пасьля сканчэньня сярэдняй школы працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў вёсцы Крываносава. У 1935 годзе паступіў на літаратурны факультэт Менскага пэдінстытуту, які скончыў завочна ў 1940 годзе. У 1937-1939 і 1944-1947 гадох працаваў настаўнікам у Койданава. У 1939-1941 у школе ў Мар’інай Горцы.

У час вайны жыў у вёсцы Мінкавічы. З 1942 году быў сувязным партызанскай брыгады імя С. М. Кірава.

У 1947-1948 зьяўляўся інспэктарам школ Старадароскага раёну. З 1948 году працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёну. У 1967 годзе пераехаў у Менск, працаваў у выдавецтве Народная асьвета. З 1958 зьяўляўся сябрам Саюзу пісьменьнікаў СССР.

Трагічна загінуў у вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёну. Пахаваны ў вёсцы Мінкавічы.

Творчасьць

Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1936 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» На словы Янкі Непачаловіча Юры Семяняка напісаў песьню “Табе маё прызнаньне”.

Зборнікі вершаў

  • 1958Мера любві
  • 1967Позьні паром
  • 1977Перад захадам сонца

Вонкавыя спасылкі