Розьніца паміж вэрсіямі «Леў Гарошка»

37 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
вікіфікацыя
(артаграфія, стыль, дапаўненьне, інтэрвікі, выпраўленьне спасылак)
(вікіфікацыя)
|месца сьмерці = [[Парыж]], [[Францыя]]
}}
'''Леў Гарошка''' ({{Дата ў старым стылі|[[11 сакавіка]]|[[1911]]|26 лютага}}, в. [[Трашчычы]], [[Наваградзкі павет]]  — [[28 ліпеня]] [[1977]], [[Парыж]])<ref name="rsvab">[http://origin.svaboda.org/content/transcript/768805.html Леў Гарошка], ''[[Радыё Свабода]]''</ref>  — грэка-каталіцкі сьвятар, архімандрыт, беларускі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дасьледчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі, культуролаг, літаратар, аўтар многіх артыкулаў, кніг. Псэўданімы: Л. Іскра, Анатоль Жменя, Пракоп Каваль і інш.
 
== Біяграфія ==
 
Паходзіў з вельмі беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.
 
=== Адукацыя ===
У 1923-1931 1923—1931 гг. вучыўся ў [[Наваградзкая беларуская гімназія|Наваградзкай беларускай гімназіі]]. Праз пасярэдніцтва і дапамогу дырэктара гімназіі [[Ян Цеханоўскі|Яна Цеханоўскага]] і дырэктара беларускага музэю ў Вільні [[Антон Луцкевіч|Антона Луцкевіча]] Леў Гарошка паступіў у Львоўскую грэка-каталіцкую багаслоўскую акадэмію, дзе навучаўся ў 1931-1936 1931—1936 гг. Пасьля заканчэньня Акадэміі быў накіраваны для далейшых студыяў у [[Інсбрук]] (Аўстрыя). У 1936-19371936—1937 ён навучаўся ў каталіцкім Багаслоўскім інстытуце ў Інсбруку як стыпэндыст грэка-каталіцкага мітрапаліта Львоўскага Андрэя Шаптыцкага. 17 кастрычніка 1937 году з блаславеньня мітрапаліта [[Андрэй Шаптыцкі|Андрэя Шаптыцкага]] Леў Гарошка быў высьвячаны на сьвятара ўкраінскім грэка-каталіцкім біскупам Мікітам Будкам у прыватнай капліцы мітрапаліта ў Львове. Першую Боскую Літургію на Бацькаўшчыне сьвятар адслужыў ва ўніяцкай парафіі [[Дзялятычы|Далятычы]] на яго роднай Наваградчыне, дзе парахам тады быў а. [[Вацлаў Аношка|Вячаслаў Аношка]].
 
=== Сьвятарскае служэньне ===
[[File:Boz shliah.jpg|thumb|left|Малітоўнік "«Божым шляхам"», выдадзены айцом Л. Гарошкам]]
Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў [[Пінская дыяцэзія|Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі]] ([[1937]][[1939]]). Служыў у парафіях Угрынічы, [[Гарадная]] (Столінскі р-н), [[Стоўпцы]], [[Збураж]] (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
 
Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку [[1940]] а. Антона [[Неманцэвіч]]а, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).
 
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
 
З восені 1945 жыў у [[Рым]]е, дзе ў 1946 годзе выдае ў беларускі малітоўнік “Божым«Божым шляхам”шляхам». 16 кастрычніка 1946 Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947–19571947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962-69 гг. - — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу “Царква«Царква ў патрэбе”патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
У 1970-77 гг. а. Леў кіруе [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускай службай Радыё Ватыкану]] і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.<ref>[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html Архімандрыт Леў Гарошка].</ref>.
 
== Творчасьць ==
Выдаў дзесяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах. Ён выдаў філязофска-тэалягічную кніжку "«Душа"» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую "«Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў"» (Парыж, 1948), “Навука«Навука і рэлігія”рэлігія», гістарычныя кнігі "«Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі"» (Парыж, 1950), "«Беларусь у датах, лічбах, фактах"» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу "«Своеасаблівасьці беларускае мовы"» (Парыж, 1951) і  г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы "«Пад знакам "рускае"„рускае“ і "польскае"„польскае“ веры"» (1954/55), "«Прычыны паланізацыі на Беларусі"» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае мыш 20 тысячаў адзінак.<ref>[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html Архімандрыт Леў Гарошка].</ref>. Ён быў выдатным беларускім хрысьціянскім празаікам, пад псэўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі цікавых апавяданьняў.
 
== Крыніцы ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html ГАРОШКА Леў]
* [http://svjazep.org/index.php?newsid=942 Архімандрыт Леў Гарошка (1911-2011 1911—2011 гг.). Некалькі дадзеных з яго жыцьця і служэньня]
* [http://slounik.org/146820.html Гарошка Леў]
* [http://www.rv-blr.com/litaratura/view/1772?id_glav=7712 Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей. Леў Гарошка]
34 504

зьмены