Уранія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — be:Уранія, муза&stable=0
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:55, 16 лютага 2012

Ура́нія (па-грэцку: Οὐρανία, па-лацінску: Ūrania, Ūraniē), Нябёснаямуза астраноміі. Атрыбуты — зорная мапа, нябесны глёбус і цыркуль. Пэрсанаж старажытнагрэцкіх мітаў [1], папулярны вобраз і сымбаль у мастацтве. Згодна Дыядору, атрымала імя ад накіраванасьці да неба ("уранас") тых, хто спасьцігнуў яе мастацтва [2].

Уранія

Дачка Зэўса і Мнемасіны [3], народжаная ў Піерыі. Ад Апалёна нарадзіла Гімэнэя [4].

У больш позьніх выявах:

  • Часам малюецца ў блакітным адзеньні, у зорнай кароне.
  • Часам у якасьці атрыбутаў - глядзельная трубка і ліст зь нябёснымі знакамі.


Цікавыя факты

Дацкі астраном Тыха Брагэ назваў у гонар Ураніі свой замак–абсэрваторыю — Ураніборг


Вонкавыя спасылкі

  Ураніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

  1. ^ Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.549
  2. ^ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 7, 4
  3. ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1
  4. ^ Нон. Дзеі Дыяніса XXXIII 67

  Ураніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў