Бацькаўшчына (1947): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 19:
 
=="Бацькаўшчына" і беларуская мова==
"Бацькаўшчына" прысьвяціла шмат увагі гісторыі русыфікацыі беларускае мовы, старалася на абмяжоўвацца толькі XX ст, але зазірнуць глыбей у мінуўшчыну. У ёй быў змешчаны цыкл публікацыяў праф. [[Ян Станкевіч|Яна Станкевіча]] "Зь гісторыі русыфікацыі Беларусі". Аўтар абапёрся на дзьве працы: А. [[Пушкарэвіч]]аПушкарэвіча ("Эпизод из истории русификации Белоруссии") i A. [[Цьвікевіч]]а ("Западно-руссизм"). На пачатку аўтар сьцьвярджае, што формула [[Пушкін]]а "Славянскія ручаі сальюцца ў расійскім моры" сталася баявым лёзунгам рэакцыйных колаў расійскага грамадзтва ў славянскім пытаньні. Згодна з шматлікімі праектамі рэфарматараў Беларусі, трэба было зьмяніць у ёй народны дух. Дзеля гэтага мелі служыць рэформы асьветы, увядзеньне расійскае мовы, цывільнае й крымінальнае расійскае судовае працэдуры, скасаваньне царкоўнае вуніі, прыцягненьне шляхам ільготаў i прывілеяў у Беларусь чыноўнікаў з расійскіх губэрняў ды, напрыканцы, калянізацыя беларускіх губэрняў расійцамі. Узаконеньне расійскае мовы ў якасьці службовай ва ўсіх галоўных галінах эканамічнага, палітычнага і дзяржаўнага жыцьця [[СССР]] узносіць расійскую мову ў выразна прывілеяванае становішча і робіць яе фактычнай дзяржаўнай мовай усяго Савецкага Саюзу, а гэта вядзе да адміраньня іншых нацыянальных моваў Выходзячы з гэтага, змаганьне нерасійскіх народаў за чысьціню сваіх нацыянальных моваў практычнага значэньня ня мае. Пры такім разьвязаньні пытаньня лёс ix трагічны. Зусім натуральна, што ў такіх умовах сярод нерасійскіх народаў штораз больш людзей вывучае расійскую мову<ref>[http://zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=111 «Эміграцыйная газэта "Бацькаўшчына" Ў абароне беларускай мовы»].</ref>.
Цытата з артыкула "Зь гісторыі русыфікацыі Беларусі":
{{цытата|Працэс русыфікацыі беларускае мовы, запачаткаваны [[Рэформа беларускага правапісу 1933 году|ўрадавым дэкрэтам 1933 г.]], пасьлядоўна праводзіцца й далей. Паколькі Беларусы ня могуць змагацца з гэтым гвалтам над мовай на бацькаўшчыне, патолькі сыстэматычна і наважана з гэтым павінны змагацца мы ў нашай мове собскай. Руплівасьць аб чысьціні роднае мовы й абарона перад яе засьмечваньнем чужымі ўплывамі ёсьць адным з найважнейшых нашых заданьнаў ёсьць справай ня толькі беларускай нацыянальнай культуры, але ў роўнай меры й праблемай палітычнай.}}