Кляўдыюс Пталемэй: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат зьмяніў: ku:Batlamyûs
дапаўненьне, крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Клавдий_Птолемей?oldid=41778166
Радок 1:
[[File:Ptolemy 16century.jpg|thumb|Кляўдыюс Пталемэй]]
'''Кляўдыюс Пталемэй''' (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей '''Пталамэй''' (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. [[87]]-[[165]]) — [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкі]] астраном, астроляг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У пэрыяд з 127 па 151 год жыў у [[Александрыя|Александрыі]], дзе праводзіў астранамічныя назіраньні.
 
== Біяграфія ==
Кляўдыюс Пталемэй — адна з найвыбітнейшых асобаў у навуцы позьняга [[элінізм]]у. У [[астраномія|астраноміі]] Пталемэю не было роўных на працягу цэлага тысячагодзьдзя — ад [[Гіпарх]]а ([[2 стагодзьдзе да н. э.|II ст. да н. э.) да [[аль-Біруні|Біруні]] ([[10 стагодзьдзе|X]]—[[11 стагодзьдзе|XI]] стст. н. э.).
 
Пра жыцьцё Пталемэя вядома няшмат: у ягоных сучасьнікаў няма ніякіх узгадваньняў пра астранома. У гістарычных працах першых стагодзьдзяў нашай эры Кляўдыюс Пталемэй часам далучаўся да дынастыі [[Пталемэі|Пталемэяў]], але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, выкліканай супадзеньнем імёнаў (імя Пталемэй было папулярным на тэрыторыі былога царства Лягідаў). Рымскае родавае імя ({{lang-la|nomen|скарочана}}) Кляўдыюс ({{lang-la|Claudius|бяз мовы}}) сьведчыць пра тое, што Пталемэй быў рымскім грамадзянінам, і яго продкі атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імпэратара [[Кляўдыюс]]а.
 
== Астраномія ==
У сваёй асноўнай працы «Megale syntaxis» (''Вялікая пабудова''), вядомай пад арабізаванай назвай «[[Альмагест]]», Пталемэй выклаў збор астранамічных ведаў [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і [[Бабілён]]а. Пталемэй сфармуляваў (калі не перадаў сфармуляваную [[Гіпарх]]ам) складаную [[геацэнтрычная сыстэма сьвету|геацэнтрычную мадэль сьвету]] з [[эпіцыкль|эпіцыклямі]], якая была прынятая ў заходнім і арабскім сьвеце да стварэньня [[гэліяцэнтрычная сыстэма сьвету|гэліяцэнтрычнай сыстэмы]] [[Мікалай Капэрнік|Мікалаем Капэрнікам]]. Назва галоўнай працы Пталемэя — «Вялікая матэматычная пабудова па астраноміі ў трынаццаці кнігах», ці проста і з годнасьцю «Вялікае», па-грэцку «Мэгістэ», на шляху ад грэкаў у сярэднявечную Эўропу праз арабаў трансфармавалася ў Альмагест.
 
Альмагест таксама ўтрымліваў каталёг зорнага неба. Сьпіс з 48 [[сузор’е|сузор’яў]] не пакрываў цалкам [[нябесная сфэра|нябесную сфэру]]: там бліы толькі тыя [[зоркі]], якія Пталемэй мог [[Назіральная астраномія|пабачыць]], знаходзячыся ў [[Александрыя|Александрыі]].
 
Спрэчным зьяўляецца пытаньне па суадносінах прац Пталемэя з працамі ранейшых аўтараў. Існуе меркаваньне, што зорны каталёг Пталемэя зьяўляўся ўдакладнёнай вэрсіяй каталёгу, складзенага раней Гіпархам. На карысьць гэтай вэрсіі сьведчыць тое, што, паводле дасьледваньняў сучасных гісторыкаў астраноміі, усе пералічаныя ў каталёгу 1022 зоркі маглі назірацца Гіпархам на шыраце [[Родас]]а (36° п. ш.), але каталёг ня ўтрымлівае ні воднай зоркі, якую можна было пабачыць у болей паўднёвай Александрыі (31° п. ш.), але нельга было на Родасе.
 
== Вонкавыя спасылкі ==