Крыстыян Гюйгэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Гюйгенс,_Христиан?oldid=41105951
 
тэрміналёгія
Радок 26:
Разам з братам ён удасканаліў [[тэлескоп]], давёўшы яго да 92-кратнага павелічэньня, і пачаў вывучэньне неба. Першую вядомасьць Гюйгэнс спазнаў, калі ён адкрыў [[кольцы Сатурна]] ([[Галілео Галілей|Галілей]] таксама бачыў іх, але ня змог зразумець, што гэта такое) і спадарожнік гэтай плянэты, [[Тытан (спадарожнік)|Тытан]].
 
У [[1657]] годзе Гюйгэнс атрымаў галяндзкі патэнт на канструкцыю [[мэханічны гадзіньнік|ківачовага гадзіньніка з вагальнікам]]. У апошнія гады жыцьця гэты мэханізм намагаўся стварыць Галілей, але яму перашкодзіла прагрэсуючая [[сьлепата]]. Гадзіньнік Гюйгэнса рэальна працаваў і забясьпечваў выдатную для таго часу дакладнасьць ходу. Цэнтральным элемэнтам канструкцыі быў вынайдзены Гюйгэнсам якар, які пэрыядычна падпіхваў вагальнікківач і падтрымліваў незагасальныянезгасальныя ваганьні. Сканструяваныя Гюйгэнсам дакладныя і танныя ківачовыя гадзіньнікі з вагальнікам хутка атрымалі шырокі распаўсюд па ўсім сьвеце.
 
У [[1665]] годзе па запрашэньні [[Жан-Батыст Кальбэр|Жана-Батыста Кальбэра]] асеў у [[Парыж]]ы і быў залічаны ў сябры [[Француская Акадэмія навук|Акадэміі навук]]. У [[1666]] годзе на прапанову Кальбэра Крыстыян Гюйгэнс стаў яе першым прэзыдэнтам. Гюйгэнс кіраваў Акадэміяй 15 гадоў.
 
У [[1673]] годзе пад назвай «ГадзіньнікКівачовы з вагальнікамгадзіньнік» выйшла выключна зьмястоўная праца па [[Кінэматыка|кінэматыцы]] паскоранага руху. Гэтая кніга была настольнай у [[Ньютан]]а, які скончыў пачатае Галілеем і працягнутае Гюйгэнсам складаньне фундамэнта [[Мэханіка|мэханікі]]
 
У сувязі з хуткім скасаваньнем [[Нанцкі эдыкт|Нанцкага эдыкта]] ў [[1681]] годзе Гюйгэнс, ня маючы жаданьня пераходзіць у [[каталіцызм]], вярнуўся ў Галяндыю, дзе працягнуў свае навуковыя дасьледваньні.