Розьніца паміж вэрсіямі «Відсіч»

68 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
'''Грамадзянскі рух «Відсіч»''' ({{lang-be|адпор}}) — [[Украіна|украінскі]] [[грамадзянскі рух]], які ўзьнік як рэакцыя на рэжым [[Віктар Януковіч|Віктара Януковіча]] і на зьвязаныя зь ім антыўкраінскія й сацыяльна-эканамічныя дэградацыйныя тэндэнцыі.
 
==Агульная характарыстыка==
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў [[2010]] года, на якіх перамог [[Віктар Януковіч]], патрыёты і неабыякавыя грамадзяне, якія раней бралі ўдзел у пратэстных кампаніях, вырашылі сабрацца і абмеркаваць грамадзка-палітычную сытуацыю, што была склалася ва Ўкраіне, і магчымыя наступствы й небясьпекі ад новапрыбылай улады. На сход былі таксама запрошаныя сябры, знаёмыя, ўдзельнікі розных арганізацыяў.
 
Сустрэча была прызначана на [[20 лютага]] [[2010]] года. Гэтая дата лічыцца днём заснаваньня "Відсічы", паколькі на сходзе было прынята рашэньне арганізавацца для далейшай дзейнасьці, былі акрэсьленыя некаторыя прынцыпы й накірункі актыўнасьці будучага руху.
 
У стварэньні "Відсічы" прымалі ўдзел як удзельнікі папярэдніх рухаў супраціву (Рэвалюцыі на граніце, руху "Україна«[[Украіна безбяз Кучми"Кучмы]]», Грамадзянскага камітэту "«За правдупраўду!"», Грамадзянскай кампаніі "Пора«[[Пара!" ]]»ды інш.), так і проста сьвядомыя грамадзяне.
 
== Прынцыпы руху ==
 
# '''Негвалтоўнасьць'''. Негвалтоўны супраціў выкарыстоўваецца як найбольш эфектыўны метад барадзьбы (ня блытаць з пацыфізмам).
# '''Неерархічнасьць і ратацыя'''. Адсутнасьць фармальных лідэраў — кожная акцыя ці кампанія мае сваіх каардынатараў, але рух у цэлым ня мае адзінага лідэра, які б выдаваў указаньні зьверху, усе рашэньні прымаюцца падчас абмеркаваньня паміж актывістамі. Мясцовыя суполкі зьяўляюцца раўназначнымі й камунікуюць гарызантальна.
# '''Адкрытасьць'''. У «Відсічы» практычна няма тайнаў ад зьнешная сьвету. Некаторую інфармацыю «Відсіч» ахоўвае ад распаўсюду — такую, як паролі ці асабістую інфармацыю актывістаў. Але інфармацыя, якая датычыцца пазіцыяў і дзейнасьці адкрытая для ўсіх.
# '''Надпартыйнасьць''' і '''надідэалягічнасьць'''. Грамадзянскі рух «Відсіч» не працуе ні на адну палітычную сілу. Сябры партыяў могуць быть актывістамі «Відсічы», але ў руху яны не павінны адстойваць інтарэсы сваіх партыяў. Актывісты могуць мець разнастайныя погляды, але ў руху іх абьядноўвае агульная мэта.
# '''Прынцып [[кансэнсус]]у''' палягае ў тым, што прымаецца такое рашэньне, зь якім пагаджаюцца ўсе.
# '''Ахвярнасьць'''. Ніхто ня можа атрымаць дывідэнтаў ад удзелу ў «Відсічы», акрамя задавальненьня ад зробленай справы. Але ўсе актывісты «Відсічы» павінны нечым ахвяраваць дзеля агульнай справы (часам, высілкамі, сродкамі і г.д.)
# '''[[Копілэфт]]''' — кожны робіць тое, што ён (яна) готовы рабіць, не патрабуючы нічога для сябе. Усё, што робіць актывіст у «Відсічы», перастае быць яго ўласным і становіцца здабыткам «Відсічы» і агульначалавечай цывілізацыі.
 
== Акцыі і пратэстныя кампаніі ==
50

зьменаў