Валынцы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: артаграфія
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 45:
Упершыню Валынцы згадваюцца ў пач. [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]], калі [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] перадаў паселішча [[Полацкі езуіцкі калегіюм|Полацкаму езуіцкаму калегіюму]] з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Мясьціна ўваходзіла ў склад [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]].
 
У [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў [[1716]] збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьв. Юр’я. У [[1731]] пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 396.</ref>. У [[1746]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аўгуст Сас]] надаў мястэчку прывілей на рэгулярныя кірмашы<ref>Wołynce // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/935 935].</ref>. Цягам [[1749]]—[[1766]]<ref name="kul397">{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 397.</ref> айцы-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будовай вядомы віленскі архітэктар [[Ян ГлаўбіцГляўбіц]]. Пры кляштары ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар<ref>Святлана Дзядзінкіна. [http://www.ng.by/ru/issues?art_id=27853 Чый летапіс цікавейшы?] // «Народная газета» № 28(5694), 9 сьнежня 2008.</ref>.
 
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]) Валынцы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Дрысенскім павеце [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. З [[1813]] кляштар зьяўляўся рэзыдэнцыяй візітара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. Па ліквідацыі [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква|Грэка-Каталіцкай Царквы]] ([[1839]]) мясцовыя вуніяты, не жадаючы далучацца да [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]], перайшлі пад апеку касьцёла<ref name="kul397"/>. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм. У [[1908]] і [[1912]] у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.