Чашнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вонкавыя спасылкі: {{Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны}}
д пунктуацыя
Радок 26:
'''Ча́шнікі''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Вула (рака)|Вула]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Чашніцкі раён|Чашніцкага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва 9,6 тыс. чал. ([[2006]]). Знаходзяцца за 95 км на паўднёвы захад ад [[Віцебск]]у, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі (лінія [[Ворша]] — [[Лепель]]). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь [[Лепель|Лепелем]], [[Новалукомаль|Новалукомлем]], [[Сянно]]м.
 
== Назва ==
== Этымалёгія назвы ==
Існуе некалькі тлумачэньняў паходжаньня тапоніму «Чашнікі». Паводле першай вэрсіі, ён утварыўся ад слова [[Чашнік вялікі літоўскі|чашнік]] — пасады ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]]. Паводле другога тлумачэньня, паселішча месьціца ў нізкім месцы (на [[Чашніцкая нізіна|Чашніцкай нізіне]]), нібы ў чашы, — адсюль і назва<ref>[http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/CHASHNIKI/History-CHASHNIKI-1.htm Чашніцкі раён. Гісторыя. Дарэвалюцыйны пэрыяд] на [http://vlib.by/PRIDVINIE-1/index-Pridvinie.htm Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць]</ref>. Апроч гэтага, тапонім зьвязваюць з разьвіцьцём тут у даўнія часы ганчарнай справы: ганчары выраблялі збаны, гарлачы, міскі, чашкі — што, імаверна, і дало назву паселішчу<ref>{{Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі}} С. 399.</ref>.
 
Радок 32:
Першы пісьмовы ўспамін пра Чашнікі зьмяшчаецца ў пераліку буйных паселішчаў Полаччыны і датуецца [[1504]]. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]], на загад [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]], на правым беразе Вулы збудавалі ўмацаваны замак (спалены ў [[1708]]). У [[1564]] каля Чашнікаў на [[Іванскія палі|Іванскіх палях]] абаронцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] пад камандаю [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага]] [[Мікалай Радзівіл «Руды»|Мікалая Радзівіла «Рудога»]] нечаканым ударам разьбілі 25-тысячнае маскоўскае войска Шуйскага. Сам Шуйскі загінуў у бітве. У [[1567]] войскі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] зноў разьбілі маскоўскіх захопнікаў. З [[1568]] Чашнікі знаходзіліся ў валоданьні Ганны Радзівілаўны. У [[1580]] [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] прымаў у мястэчку Шышмарова, пасла Івана Жахлівага.
 
З пач. [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] Чашнікі знаходзіліся ў складзе [[Полацкае ваяводзтва|Полацкага ваяводзтва]], у валоданьні князёў [[Лукомскія|Лукомскіх]]. У кан. [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] мясьціна перайшла да [[Кішкі|Кішкаў]], у пач. [[17 стагодзьдзе|XVІI ст.]] — да [[Друцкія-Сакалінскія|Друцкіх-Сакалінскіх]], пазьней [[Сапегі|Сапегаў]]. Станам на [[1633]] у Чашніках было 109 будынкаў, 16 крамаў<ref name="evkl">[[Валеры Грынявецкі|Валерый Грынявецкі]]. Чашнікі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 745.</ref>, паселішча належала [[Казаноўскія|Казаноўскім]]. З [[1649]] мясьціна была ў валодіньні [[Слушкі|Слушкаў]]. У [[1664]]<ref name="evkl"/> [[Харунжы вялікі літоўскі|харунжы вялікі]] [[Дамінік Служка]] фундаваў у Чашнікахтут кляштар [[дамініканы|дамініканаў]]. У [[1722]] мястэчка перайшло да С. Быкоўскага-Лапоты, у [[1785]] — да [[Валадковічы|Валадковічаў]]. У [[1786]] пры дамініканскім кляштары збудавалі мураваны касцёл, у якім захоўвалася цудоўная фігура Пана [[Езус]]а, шанаваная мясцовым насельніцтвам. У [[18 стагодзьдзе|XVІІI ст.]] у месьце былідзейнічала прыстань, больш за 40 складоў<ref name="evkl"/>, працавалі майстэрні вырабу стругаў — гандлёвых суднаў. У гэты час Чашнікі атрымалі шэраг прывілеяў. У [[1791]] мястэчка зрабілася сталіцай Полацкага ваяводзтва.
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Чашнікі апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Лепельскім павеце [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з [[1796]] [[Беларуская губэрня|Беларускай]], з [[1802]] [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі (пад камандай [[Вітгенштэйн]]а) і францускімі (пад камандай [[Віктор (маршал)|Віктора]]) войскамі. У [[1832]] па здушэньні [[паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады скасавалі кляштар дамініканаў, па чым парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя ксяндзы. Цягам [[1843]]—[[1845]] у мястэчку збудавалі Спаса-Праабражэнскую царкву. У сяр. [[19 стагодзьдзе|XІX ст.]] у Чашніках налічвалася каля 2,5 тысяч жыхароў; сярод местачкоўцаў было нямала лёцманаў, якія наймаліся ўвесну на баркі, праводзячы іх па Дзьвіне да Рыгі. У [[1868]] па здушэньні [[Паўстаньне Кастуся Каліноўскага|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьв. Лукі на [[Маскоўскі патрыярхат|праваслаўную]] царкву.
 
У [[1886]] у Чашніках адкрылася папяровая фабрыка. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у мястэчку было 703 будынкі, працавалі лячэбніца, аптэка, 2 народныя вучэльні. У пач. [[20 стагодзьдзе|XX ст.]] тут было ледзьве 5000 жыхароў. Насельніцтва займалася [[земляробства]]м, увесь гандаль канцэнтраваўся ў руках [[габрэі|габрэяў]]. Станам на [[1906]] у Чашніках было 5 камяніцаў, 1332 драўляных будынкаў, зь якіх 642 жылыя будынкі, нежылыя — 695. У [[1909]] адкрылася Чашніцкая меская вучэльня, пераўтвораная ў [[1913]] на вышэйшую пачатковую.
 
[[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чашнікі ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. [[17 ліпеня]] [[1924]] Чашнікі вярнулі ў [[БССР]], дзе яны зрабіліся цэнтрам раёну Віцебскай, пазьней Лепельскай акругаў. У [[1925]] пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя Чашнікі. З [[1938]] мястэчка знаходзіцца ў складзе Віцебскай вобласьці. [[27 верасьня]] [[1938]] Чашнікі атрымалі афіцыйны статус [[гарадзкі пасёлак|гарадзкога пасёлку]]. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[5 ліпеня]] [[1941]] да [[27 чэрвеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Радок 142:
* [http://pogoda.mirbig.net/be/BY/00/629401~Chashniki/ Надвор’е ў Чашніках]
 
{{Навігацыйная група
{{Чашніцкі раён}}
|назоў = Чашнікі ў сучасным [[Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі|адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле]] [[Беларусь|Беларусі]]
{{Віцебская вобласьць}}
|стыль_назова = background-color: {{Колер|Беларусь}};
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага}}
{{ |Чашніцкі раён}}
{{ |Віцебская вобласьць}}
}}
{{Месты і мястэчкі гістарычнай Полаччыны}}