Interpol (гурт): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Slaver (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Ded (гутаркі | унёсак)
Радок 9:
[[Выява:Interpol 573586.jpg|міні|200пкс|Interpol]]
 
Гісторыя гурта пачалася са знаёмства будучага гітарыста гурта Дэнiэла Кэсьлера з бубначом Грэгам Друдзі. Крыху пазьней да іх далучыўся Карлас Дэнглер, зь якім Дэнiэл пазнаёміўся з [[Нью-Ёркскі унівэрсытэтЁрк|Нью-Ёркскім]] унівэрсытэце]]. Па легендзе Дэнiэл заўважыў на Карласе арыгінальныя боты «мартэнс» бяз жоўтых стабнаваньняў і вырашыў, што ён носіць іх ня проста так, а добра знаецца ў музыцы. І, насамрэч, Карлас Дэнглер ужо меў музычны досьвед у розных нью-ёркскіх indie-гуртах. Такім чынам у 1998 годзе склаліся драбы гурту.
 
У хуткім часе пачаліся пошукі вакаліста, і Дэнiэл узгадаў пра старога прыяцеля Пола Бэнкса, зь якім пазнаёміўся шмат гадоў таму ў [[Парыж]]ы. У гэты час Пол як раз жыў у Нью-Ёрку. Пачаліся шматлікія рэпэтыцыі, першыя выступы ў клюбах гораду, ў тым ліку ў культавых ''Mercury Lounge'' і ''The Bowery Ballroom''. Але ў [[2000]] годзе Грэг Друдзі вырашае пакінуць гурт, патлумачыўшы сваё рашэньне творчымі рознагалосьсямі. Яго месца заняў яшчэ адзін стары знаёмы Дэніэла Сэм Фагарына. У такім складзе гурт запісаў свае першыя дэма ''«Fukd I.D. #3»'' і ''«Precipitate»''.