Розьніца паміж вэрсіямі «Воўчын»

Памер не зьмяніўся ,  9 гадоў таму
д
→‎Гісторыя: артаграфія
д (пунктуацыя)
д (→‎Гісторыя: артаграфія)
У [[1708]] Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за [[Казімер Сапега|Казімера Сапегу]] і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У [[1710]] К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы [[Якуб Генрык Флемінг|Якубу Генрыку Флемінгу]] і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь [[Казімер Чартарыйскі]]. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за [[Станіслаў Панятоўскі (сын Францішка)|Станіслава Панятоўскага]], які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ([[1733]]). Каля [[1738]] ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў [[Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі]]. [[Чартарыйскія]] ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У [[1769]] годзе [[Барская канфэдэрацыя|барскія канфэдэраты]] забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі<ref>Wołczyn // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|8}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/867 867].</ref>.
 
У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|Трэцягатрэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Воўчын апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У [[1828]] мястэчка перайшло да [[Пуслоўскія|Пуслоўскіх]], пазьней Марчэўскіх. У [[1880-я]] тут было 102 двары, касьцёл, царква, габрэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, [[год|рэгулярна]] праводзіліся 3 кірмашы.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]]. У [[1938]] у касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]], перавезеных сюды з [[Санкт-Пецярбург]]у (у [[1995]] перададзеныя да Варшаўскай катэдры)<ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3997838 Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN]{{ref-pl}}</ref>.