'''Ґазы́-Мухама́д Гімрынскі (Газы-Магамэд, Казі-Мула)''' ([[1795]], аулавул [[Гімры]], унутраны [[Дагестан]] -– [[17 кастрычніка]] [[1832]], аулавул [[Гімры]], унутраны [[Дагестан]]) -— [[мула]], мусульманскі навуковец-багаслоў, пераемнік Мулы-Магамэта Ярагі, заснавальніка й распаўсюджвальніка на ўсходнім [[Каўказ]]е вучэньня [[мюрыдызм]]у. Першы імам [[Паўночна-Каўкаскі імамат|Паўночна-Каўкаскага імамату]] ў [[1829]]-–[[1832]].
Паводле паходжаньня [[авары|аварац]]. Спачатку быў мулой у сваім аулеавуле, затым стаў прапаведаваць [[іслам]] і заклікаць да [[шарыят]]у ў горных аулахавулах Дагестану. Да [[1829]] значна распаўсюдзіў свае погляды на тэрыторыі сучаснае [[Чачэнія|Чачэніі]] й Дагестану. Марыў пра стварэньне ўсемусульманскага [[халіфат]]у. Абвясьціў сябе [[Паўночна-Каўкаскі імамат|імамам Каўказу]] й абвясьціў [[газават]] [[Расейская імпэрыя|Расейскай Імпэрыі]]. У [[1831]] няўдала спрабаваў захапіць аварскую сталіцу Хунжу, а ў [[1832]] зьдзейсьніў паход на Дагестан.
Быў забіты падчас штурму расейскімі войскамі аулаавула Гімры. Пры ўзяцьці аулаавула баронам Розэнам, замкнуўся ў вежы зь 15-ю найбольш набліжанымі, сярод якіх быў будучы імам [[Шаміль]], спрабаваў прабіцца з боем, але быў забіты. Паводле легенды, з усіх 15-і выпадкова выжыў толькі Шаміль.