Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
== Перадумовы ўтварэньня ==
 
[[8 сьнежня]] [[1918]] быў створаны Часовы Рабоча-сялянскі ўрад Летувіскай Сацыялістычнай рэспублікі. [[16 сьнежня]] ён абвясьціў Маніфэст, якіпаводле абвясьціўякога стварэньнестваралася ЛетувіскайЛетувіская СавецкайСавецкая СацыялістычнайСацыялістычная рэспублікірэспубліка. [[31 сьнежня]] [[1918]] быў створаны Часовы Рабоча-сялянскі ўрад Беларускае Савецкае Сацыялістычнае рэспублікі. [[1 студзеня]] [[1919]] быў нададзены Маніфэст, які абвясьціў стварэньне [[БССР]].
 
Невядома, ад каго менавіта з ЦК РКП (б) зыходзіла ідэя аб’яднаньня Летувы і Беларусі ў Літоўска-Беларускую ССР. На гэты конт існуе шэраг гіпотэзаў. Ідэю аб тым, што ініцыятарам аб’яднаньня быў [[Уладзімер Ленін]], упершыню выказаў гісторык права С. Маргунскі ў кнізе, выдадзенай у [[1958]].<ref>Маргунский С. П. Создание и упрочение белорусской государственности. 1917—1922 гг.- Минск, 1958. с. 159</ref> Але дакумэнтальных сьведчаньняў таго, што ініцыятарам дзяржаўнага экспэрыменту быў менавіта У. Ленін, дасьледчыкі не прыводзяць, а гавораць аб гэтым у сілу гістарыяграфічнай традыцыі.<ref>Малыхіна, Л. Ю. Гістарыяграфія Літоўска-Беларускай ССР. — Мн., 2003 с 10</ref>