Сноў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гіторыя: выпраўленьне спасылак
д →‎Гіторыя: артаграфія
Радок 45:
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Сноў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У [[Вайна 1812 году|вайну 1812 году]] [[9 лістапада]] тут адбыўся бой францускай дывізіі Я. Дамброўскага з казакамі. У [[1827]] у мястэчку збудавалі палац, у [[1836]] у ''Дольным Снове'' — бровар. Станам на [[1861]] у Снове было 45 двароў, царква, сынагога, цагельня, у [[1865]] адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Па здушэньні [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] ([[1863]]—[[1864]]) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у ''Горным Снове'' было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў [[1891]]), капліца, у ''Дольным Снове'' (да [[1939]] таксама называўся ''Сінілава'') — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе зрабілісязрабіўся цэнтрам гміны Нясьвіскага павету.
 
У [[1939]] Сноў увайшоў у склад [[БССР]], дзе [[12 сьнежня]] [[1940]] зрабіўся цэнтрам сельсавету Нясьвіскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, лякарня. У [[1990-я]] ''Сноў'' і ''Дольны Сноў'' злучыліся. Станам на [[2000]] у вёсцы было 1157 двароў.