Габрыеля Запольская: розьніца паміж вэрсіямі

польская літаратарка
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
новы
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:32, 24 студзеня 2012

Марыя Габрыеля Стэфанія Корвін-Пятроўская, больш вядомая як Габрыеля Запольская (па-польску: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Вугоршчына21 сьнежня 1921, Львоў) — польская пісьменьніца-натуралістка, драматург, акторка і аўтарка фэльетонаў. Напісала 41 п'есу, 23 рамана, 177 апавяданьняў, 252 журналісцкіх артыкулаў, адзін сцэнар да фільму і каля 1 500 лістоў[1].

Габрыеля Запольская

Запольская здабыла найбольшую папулярнасьць сваімі грамадзка-сатырычнымі камэдыямі. Сярод іх, Маральнасьць пані Дульскай (Moralność pani Dulskiej) - трагіфарс пра дробную буржуазію - вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад раньняй мадэрнісцкай драмы[2]. Яе тэатральныя п'есы перакладаліся на шэраг замежных моваў і ставіліся на польскіх і эўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[1].

Крыніцы

  1. ^ а б Elwira M. Grossman (2007-03-30) Świat lustrzanych odbić. W 150. rocznicę urodzin Gabrieli Zapolskiej (1857-1921) (пол.) Przegląd Polski on-line. Bicentennial Publishing Co., Inc. Праверана 2007-11-26 г.
  2. ^ Teresa Murjas (2007) Zapolska, Gabriela: The Morality of Mrs. Dulska The University of Chicago Press Books Праверана 2007-11-26 г.

Вонкавыя спасылкі

  Габрыеля Запольскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў