Дум-мэтал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
дапаўненьне, крыніцы
Радок 15:
|іншае =
}}
'''Дум-мэтал''' ({{lang-en|doom metal|скарочана}}) — экстрэмальная форма [[гэві-мэтал]]у, якая вызначаецца павольным [[тэмп (музыка)|тэмпам]], паніжанным ладам і больш шчыльным і цяжкім гучаньнем гітар, што адрозьнівае яго ад менш агрэсіўных паджанраў мэталу. У лірыцы і музыцы выкрываецца жаданьне навесьці пачуцьці безнадзейнасьці, жаху і нямінучасьці лёсу.<ref name="allmusic">[http://www.allmusic.com/explore/style/d11956 Doom Metal], ''[[Allmusic]]'' {{ref-en}}</ref> Вялікі ўплыў на разьвіцьцё жанру зрабілі раньнія творы [[Black Sabbath]],<ref name="allmusic" /> якія заклалі падмурак для дум-мэталу: «[[Black Sabbath (песьня)|Black Sabbath]]», «[[Electric Funeral]]» і «[[Into the Void (песьня Black Sabbath)|Into the Void]]». На пачатку [[1980-я|1980-х]] з адкрыцьцём новых гуртоў [[Ангельшчына|Ангельшчыны]]) ([[Pagan Altar]], [[Witchfinder General (гурт)|Witchfinder General]]), [[ЗША]] ([[Pentagram (гурт)|Pentagram]], [[Saint Vitus (гурт)|Saint Vitus]], [[Trouble (гурт)|Trouble]]) і [[Швэцыя|Швэцыі]] ([[Candlemass]] і [[Count Raven]]) іх гучаньне вылілася ў асобны жанр дум-мэталу.<ref name="allmusic" />
 
== Характарыстыка ==
=== Інструмэнтоўка ===
Найбольш звычайнымі інструмэнтамі ў дум-мэтале зьяўляюцца [[электрагітара|электра-]] і [[бас-гітара]], [[ударная ўстаноўка]], часам выкарыстоўваюць [[клявішныя музычныя інструмэнты|клявішныя]], якія надаюць агульнаму гучаньню плыўнасьці і празрыстасьці.<ref name="tuzin" /> Гітарысты і басісты зазвычай зьніжаюць [[гітарны лад|лад гітар]] і карыстаюцца вельмі агрэсіўны [[дысторшн]]. Разам інструмэнты ствараюць вельмі «шчыльны» ці «цяжкі» гітарны гук,<ref name="tuzin">{{артыкул|спасылка=http://music.fromby.net/article/481/|архіўная спасылка=http://web.archive.org/web/20110108130550/http://music.fromby.net/article/481/|загаловак=“Тузіноўскі” дэбют: “Like a Gossamer” у гіт-парадзе|выданьне=[[Тузін Гітоў]]}}</ref> што і зьяўляецца галоўнай характарыстыкай жанру. Акрамя ўжываньня звычайных кампазыцыйных прыёмаў гітарная і басовая партыя часам граюць ва [[унісон|ўнісон]], што творыць вельмі гучную і багатую на басы [[сьцяна гуку|сьцяну гуку]]. Адметнай рысай жанру таксама зьяўляецца засяроджанасьць на павольных тэмпах<ref name="allmusic" /> і [[мінор|мінорных танальнасьцяў]] з дасягненьнем [[кансананс і дыссананс|дыссанансу]], асабліва [[трытон (інтэрвал)|трытонамі]].
 
=== Вакальныя партыі ===
Радок 26:
=== Тэмы песьняў ===
Лірыка ў жанры зьяўляецца ключавым пунктам. Зазвычай, з доляй пэсымізму ў лірыцы, гэта [[пакуты]], [[дэпрэсія]], [[страх]], [[гора]], [[жах]], [[сьмерць]] і злаба. Адныя гурты просталінейна распавядаюць гісторыю, іншыя ж зьвяртаюцца да [[сымбалізм]]у.
 
== Гісторыя дум-мэталу ==
[[Файл:Iommi at the Forum.jpg|thumb|Стыль выкананьня [[Тоні Аёмі]] вельмі паўплываў на ўвесь жанр, гэтак жа, як і вызначыў яго.]]
=== Узьнікненьне (1970-я) ===
Дум-мэтал — адна з найстарэйшых разнастайнасьцяў [[гэві-мэтал]]у, якая чэрпала натхненьне з ранейшых твораў [[Black Sabbath]]. Музыка Black Sabbath, у сваю чаргу, натхнёная [[блюз]]ам, але з характэрнай для думу гучнай манерай выкананьня на гітары [[Тоні Аёмі]] (які зазвычай выкарыстоўваў [[трытон (інтэрвал)|трытоны]] ў час гульні і напісаньня музыкі) і змрочнай пэсымістычнай лірыкай песень, замацавала стандарт раньняга гэві-мэталу і зрабілася крыніцай натхненьня для дум-мэтал-гуртоў, якія зьявіліся пазьней. Менавіта Black Sabbath і [[Pentagram]] (а таксама пабочны праект [[Bedemon]]) укладалі і выконвалі падобную цяжкую і змрочную музыку, якую пазьней, у [[1980-я|1980-х]], музыкі, крытыкі і аматары будуць называць ''дум-мэталам''. Адным з пачынальнікаў жанру таксама лічыцца [[Blue Cheer]].<ref name="bluecheer">{{артыкул|загаловак=Run for Your Lives! Blue Cheer at CBGB|спасылка=http://www.rollingstone.com/rockdaily/index.php/2006/06/21/run-for-your-lives-blue-cheer-at-cbgbs/|выданьне=[[Rolling Stone]]|архіўная спасылка=http://www.rollingstone.com/music/blogs/alternate-take/run-for-your-lives-blue-cheer-at-cbgb-20060621|мова=en}}</ref>
 
=== Разьвіцьцё (1980-я) ===
На пачатку і да сярэдзіны 1980-х гадоў гурты Ангельшчыны і Злучаных Штатаў<ref name="allmusic" /> зрабілі вялікі ўнёсак у фармаваньне дум-мэталу як асобнага жанру. У [[1982]] годзе выйшаў дэбютны альбом ангельскага гурта [[Witchfinder General (гурт)|Witchfinder General]] «[[Death Penalty]]» ({{lang-en|«Сьмяротнае пакараньне»}}). У [[1984]]—[[1985]] гадох выйшлі адразу трэ дэбютныя альбомы: [[Saint Vitus]] з альбомам [[Saint Vitus (альбом)|эпанімічны альбом]], [[Trouble]] з альбомам «[[Psalm 9]]» і [[Pentagram]] з альбомам «[[Relentless]]».
 
Некаторыя дум-мэтал-гурты таксама натхняліся музыкай [[готык-рок]]авай і [[пост-панк]]авай сцэна 1980-х, што адлюстроўвае падабенства стыляў, што да змрочнасьці музычных тэм, праведзеных празь вершы і музыку. Гурт [[Mindrot]] увогуле часта называлі сплавам [[дэт-мэтал]]у і готык-року.<ref name="discogs">{{спасылка|загаловак=Beauty In Darkness|спасылка=http://www.discogs.com/Various-Beauty-In-Darkness/release/369555|мова=en}}</ref>
 
== Паджанры і стылевыя адрозьненьні ==