Берасьцейская унія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, стыль
Радок 19:
* уніяты прымаюць некаторыя дагматы каталіцкай Царквы (сымбаль веры і іншыя).
 
Пасьля прыняцьця уніі не павінна было быць ломкі звычаяў і традыцыяў — зьнешне нічога не зьмянілася. На гэта вельмі спадзяваліся ініцыятары аднаўленьня царкоўнай еднасьці. [[23 сьнежня]] [[1595]] году І. Пацей і К. Тарлецкі сустрэліся ў [[Рым]]е з [[Клімэнт VIII (папа рымскі)|Кліментам VIII]], які згадзіўся з усімі ўмовамі і падпісаў папскую булу аб уніі. [[6 кастрычніка|6]]—[[10 кастрычніка]] (паводле старога стылю) [[1596]] году ў [[Берасьце|Берасьці]] на царкоўным саборы, куды зьехаліся прыхільнікі Уніі, уніяцтваКіеўская быломітраполія канчатковаафіцыйна аформленаеабвясьціла якпра рэлігійныаднаўленьне накірунаксваёй поўнай сулучнасьці з Рымскім Апостальскім Пасадам. Адначасова ў Берасьці на свой сабор сабраліся прыхільнікі захаваньня незьяднанай усходняй Царквы ў Рэчы Паспалітай, лідэрам іх быў япіскап Львоўскі. Наклаўшы ўзаемныя праклёны, гіерархі разьехаліся па епархіях,япархіях. сеючыУ зернеграмадзтве варожасьціж пачала расьці напружанасьць і напружанасьціварожасьць ўпаміж грамадзтвепрыхільнікамі і праціўнікамі Уніі. [[15 кастрычніка]] [[1596|1596 году]] каралеўскім унівэрсалам акт уніі быў зацьверджаны на дзяржаўным узроўні. Афіцыйна праваслаўная Царква ў ВКЛ перастала існаваць, была створаная [[грэка-ўніяцкая царква]].
 
==Успрыняцьце уніі грамадзтвам==
Грамадзтва ўспрыняла ўвядзеньне уніі па-рознаму. Частка насельніцтва рашуча яе падтрымала, асабліва ў япархіях, што ўзначальвалі прыхільнікі уніі, частка насельніцтва рашуча адмовіліся ад рэформы, бо баяліся за захаваньне чысьціні ўсходняга хрысьціянства. Для іх увядзеньне уніі ўспрымалася як асабістая трагедыя. Іншыя ўплывовыя праваслаўныя дзеячы (князь К. Астроскі) выступалі ня супраць уніі, а супраць падпарадкаваньня Рымскаму папу, супраць рэгіянальнага характару уніі. Такое моцнае супраціўленьне было непрадбачаным, канфрантацыя нарастала. Адбываліся сутычкі, барацьба за храмы і япіскапскія катэдры, некаторыя падзеі прымалі жудасныя формы. Жорсткая дзейнасьць уніяцкага архіяпіскапа [[Язафат Кунцэвіч|Язафата Кунцэвіча]] ў [[Полацак|Полацку]] і [[Віцебск]]у, які спрабаваў прывесьці да царкоўнага послуху праваслаўных сьвятароў і вернікаў у сваёй япархіі, выклікала выбух гневу тых, хто хацеў застацца праваслаўным — Полацкі ўніяцкі біскуп Язафат Кунцэвіч быў жорстка забіты, а цела яго было зьнявечана і кінута ў [[Дзьвіна|Дзьвіну]]. Такія паўстаньні жорстка падаўляліся ўладамі, якія спачатку падтрымалі новую Царкву.
 
Уніяцтва праз падтрымку дзяржавы і культурна-асьветніцкую дзейнасьць паступова пашыралася сярод сельскага насельніцтва і гараджан, дробнай шляхты. Да пачатку [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] яно стала самай масавай рэлігіяй у Княстве, дапамагло захаваць нацыянальныя адметнасьці беларускага народу, стрымала апалячваньне беларускіх зямель. Гэта азначае, што тыя надзеі, якія ўсклалі на ўніяцтва ў польскія колы ў [[Кракаў|Кракаве]], не збыліся. Апостальская Сталіца дасягнула сваёй мэты - Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая сталі каталіцкай краінаю з абсалютнай большасьцю ў складзе насельніцтва католікаў абодвух (заходняга і ўсходняга) абрадаў. Паланізацыя і пашырэньне каталіцтва лацінскага абраду больш пасьпяхова адбываліся ў асяродзьдзі сярэдніх і буйных фэадалаў ВКЛ. Падчас контррэфармацыі яны амаль ўсе перайшлі ў рыма-каталіцтва, што паспрыяла іх апалячваньню, зьліцьцю з фэадальным саслоўем Польшчы ў адзінае фэадальнае саслоўе Рэчы Паспалітай. Беларускія фэадалы страчвалі сувязь ззь гістарычнай традыцыяй дзяржавы ВКЛ, са сваім народам.
 
Прыхільнікі праваслаўя ня зьніклі ззь гістарычнай сцэны. У [[1620]] годзе яны тайна пасьвяцілі новую гіерархію ў Кіева-Пячорскай Лаўры, якая кантралявалася праваслаўнымі. Так канчаткова адбыўся раскол былых праваслаўных Княства на дзьве Царквы - зьяднаную і незьяднаную Кіеўскую мітраполію. Ва ўсходніх раёнах Княства праваслаўныя карысталіся большай падтрымкай, асабліва ў буйных гарадах. Таму кіраўнікі дзяржавы зь цягам часу вымушаныя былі афіцыйна дазволіць адраджэньне праваслаўя ў Княстве. У [[1632]] і [[1633]] гадах [[Уладзіслаў IV Ваза]] прызнаў існаваньне праваслаўных цэркваў і надаў ім некаторыя прывілеі, у [[1650]] годзе гэтыя прывілеі пацьвердзіў [[Ян Казімір]].
 
==Унія ў Расейскай імпэрыі==
Радок 38:
З [[1917|1917 г.]] да сярэдзіны [[1920-я|1920-ых гадоў]] ва [[Усходняя Беларусь|Ўсходняй Беларусі]], занятай бальшавікамі, у [[Магілёў|Магілёве]], [[Віцебск]]у і інш. мясцовасьцях праводзілася місійная праца па адраджэньні уніі пад кіраўніцтвам расейскага грэка-каталіцкага экзарха [[Леанід Фёдараў|Леаніда Фёдарава]] (сёньня бэатыфікаваны Каталіцкай Царквой) і магілёўскага рыма-каталіцкага дэкана [[Язэп Белагаловы|Язэпа Белагаловага]].
 
На тэрыторыі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], якая аказалася ў складзе Польшчы, з пачатку 1920-х гадоў пачалося стварэньне каталіцкіх парафіяў усходняга абраду пад кіраўніцтвам віленскага, пінскага і падляскага рыма-каталіцкіх біскупаў. Са створаных за 20 гадоў пад Польшчай каля двух дзясяткаў уніяцкіх парафіяў і асяродкаў увосень 1939 году мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі стварыў [[Беларускі экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы]], які з 1940 годагодў узначаліўўзначаліў а. [[Антон Неманцэвіч]], SJ.
 
Усе ўніяцкія парафіі пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] былі зьнішчаныя савецкай уладай. Аднак пэўная частка вернікаў і некалькі манахіняў у [[Пінск]]у захоўвалі сваю ўніяцкую веру і практыкавалі ў рыма-каталіцкіх касьцёлах Беларусі аж да сваёй сьмерці.