Вацлаў Агрыпа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Smal (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 30:
}}
 
'''Вацлаў (Венцлаў) Іван Агрыпа''' ({{мова-pl|Wacław Iwan Agryppa (Agrippa)}}, каля [[1525]] — {{Памёр| | |1597}}) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], дыплямат, палеміст. Маршалак на сойме 1574 году, [[пісар вялікі літоўскі]] 1576—1585[[1576]] — [[1585]], неманойскі староста ([[дзяржаўца]]), [[15 ліпеня]] [[1586]] году названы [[кашталяны менскія|кашталянам менскім]], [[25 сакавіка]] [[1590]] «па сьмерці Астафея Тышкевіча» [[кашталяны смаленскія|смаленскі кашталян]].
 
== Жыцьцяпіс ==
Радок 37:
Навучаўся ў [[Ляйпцыскі ўнівэрсытэт|Ляйпцыскім]] ([[1545]]), Кракаўскім ([[1548]]) і Вітэнбэрскім пратэстанцкіх унівэрсытэтах, дзе падтрымліваў кантакты зь лютэранскімі публіцыстамі (у тым ліку з {{Артыкул у іншым разьдзеле|Філіп Мэланхтон|Філіпам Мэланхтонам|ru|Меланхтон, Филипп}}). У [[1552]] годзе каморнік ваяводы віленскага [[Мікалай Радзівіл «Чорны»|Мікалайя Радзівіла «Чорнага»]], у [[1563]] годзе каралеўскі сакратар у [[Інфлянты|Інфлянтах]] і камісар для правядзеньня пахаваньня ў выпадку сьмерці [[Рыга|рыскага]] [[арцыбіскуп]]а, прымаў удзел у кампаніі [[1563]] году, у [[1569]]—[[1570]] пісар польны інфлянцкі, апісваў роты ў [[1569]] і [[1570]], у [[1572]] рэвізор каралеўскіх маёнткаў у [[Інфлянты|Інфлянтах]]. Разам зь Фюрстэнбэргам (''Fürstenberg'') і Вансовічам (''Wąsowicz'') у Шмільтыне (Szmіltyn) выдаў шмільтынскаму старосьце Кацпару Млодаўскаму (''Kacper Młodawski'') сьведчаньне аб належным стане яго атрада.
 
Падпісаў акт элекцыі у кастрычніку [[1573]]. Быў абраны маршалакам Пасольскай Ізбы на каранацыйным сойме [[1574]] году, на якім каранаваны [[Генрык Валезы]]. З-за недахопу красамоў’я яго замяшчаў рэфэрэндар Чарнкоўскі. У час безкаралеўя [[1574]]—[[1575]] разам з [[Радзівілы|Радзівіламі]] быў на баку аўстрыйскіх [[Габсбургі|Габсбургаў]]. У 1575 годзе падпісаў элекцыю імпэратара {{Артыкул у іншым разьдзеле|Максыміліан II Габсбург|Максыміліана II Габсбурга|pl|Maksymilian II Habsburg}}. Узначальваў пасольства прыхільнікаў імпэратара ў [[Вена|Вену]], з прашэньнем неадкладна прыбыць у Рэч Паспалітую, каб перашкодзіць элекцыі Стэфана Баторыя. Сустрэўся з імпэратарам [[10 ліпеня]] [[1575]] у [[Прага|Празе]]. Пасьля пагадзіўся з новаабраным каралём [[Стэфан Баторы|Стэфанам Баторым]]. Як староста неманойскі [[1 сакавіка]] [[1579]] году падпісаў акт фундацыі Віленскай Акадэміі. У [[1576]]—[[1586]] [[пісар вялікі літоўскі|вялікі пісар ВКЛ]], працаваў у канцылярыі караля, удзельнічаў у яго паходах на [[Гданьск]], [[Вялікія Лукі]] (у [[1580]] прымаў там маскоўскіх паслоў) і [[Пскоў]]. [[7 красавіка]] [[1581]] прымаў разам з {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ян Дзьмітр Cалікоўскі|Салікоўскім|pl|Jan Dymitr Solikowski}} прысягу [[Рыга|Рыгі]]. Разам з [[Мэльхіёр Гедройц|Мэльхіёрам Гедройцам]] і [[Янам Валмінскім]] уваходзіў у склад камісіі [[Стэфан Баторы|Стэфана Баторыя]] для рэгуляваньня мяжы з [[Інфлянты|Інфлянтамі]]. [[Кашталяны менскія|Кашталян менскі]] ў [[1585]]—[[1590]] і [[кашталяны смаленскія|смаленскі]] з [[1590]] году. Быў знаўцам публічнага і дзяржаўнага права, прымаў удзел у стварэньні [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статута ВКЛ 1588]]. Быў рэкамендаваны [[Леў Сапега|Львом Сапегай]] на [[Падканцлер вялікі літоўскі|падканцлерства літоўскае]] разам з [[Габрыэль Война|Войнай]], які гэты ўрад атрымаў. У [[1592]] годзе разам з жонкай судзіўся з нашчадкамі [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Філона Кміты Чарнобыльскага]].
 
=== Сям’я ===
Радок 58:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Агрыпа, Вацдаў}}
[[Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны менскія]]
[[Катэгорыя:Кашталяны смаленскія]]