Гай Пікарда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: be:Гай Пікарда
Tumash (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
Нарадзіўся ў сям’і бацькоў брэтонца-француза і ангелькі ірляндзкага паходжаньня. Бацька працаваў адвакатам у Апэляцыйным судзе ў [[Парыж]]ы, а таксама ў Лёндане. Маці ў 1920-х гадох служыла ў ''Interallied Rhineland High Commission''<!--ня ведаю, як перакласьці-->.
 
Вучыўся ў школах у [[Ангельшчына|Ангельшчыне]] і [[Францыя|Францыі]]. У [[1951]] паступіў ва ўнівэрсытэт у [[Гранобль|Граноблю]], скончыў [[Оксфардзкі ўнівэрсытэт]], [[Сарбонскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт у Сарбоне]] і Лёнданскую школу эканомікі. У Оксфардзе працаваў сакратаром унівэрсытэцкага аддзяленьняадзьдзяленьня таварыства па культурных абменах з [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. У [[1959]] годзе распачаў працу па спэцыяльнасьці. Праз два гады ён стаў адвакатам у парыскім Апэляцыйным судзе, у [[1977]] адвакатам суду (барыстэрам) у [[:en:King's Inns|King’s Inns]] у [[Дублін|ДаблінеДубліне]]. Займаўся сямейнымі спадчыннымі справамі ў Лёндане і Парыжы[[Парыж]]ы. Дваццаць гадоў адпрацаваў адвакатам у францускай амбасадзе ў Лёндане.
 
Ягоныя францускія карані прывялі Пікарду да ўступленьня ў «Таварыства [[ГугянотыГугеноты|гугянотаўгугенотаў]] Лёндану» і да прэзыдэнцтва ў «Зьвязе французаў Вялікай Брытаніі» з 1962 да 1972.
 
Захапіўся царкоўнымі харавымі сьпевамі падчас навучаньня ў Оксфардзе і Парыжы, дзе ён сьпяваў у хоры [[Праваслаўе|праваслаўнай]] царквы Аляксандра Неўскага. Аднойчы Гай дэ Пікарда вырашыў арганізаваць канцэрт, для якога атрымаў песьні ад украінцаў і расейцаў. Але лёнданскія ўкраінцы прапанавалі таксама ўключыць у праграму і беларускую музыку — і скіравалі яго ў раён Фінчлей (паўночны Лёндан) да маладога сьвятара [[Часлаў Сіповіч|Ч.СіповічамЧаслава Сіповіча]] (пазьней біскуп), шэфа Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Беларусь, рэгіён зьмяшаных культурных стыляў — праваслаўнага, рымска-каталіцкага, грэка-каталіцкага, габрэйскага й татарскага — выклікала велізарнае захапленьне Гая Пікарды на ўсё жыцьцё. Дзеля вывучэньня ейнае культуры Пікарда разам з Обранам Хэрбэртам ({{мова-en|[[:en:Auberon Herbert]]}}) у [[1954]] заснавалі ангельска-беларускае таварыства. У [[1961]]—[[1970]] выкладаў музыку й сьпевы ў [[беларуская школа імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане|беларускай школе імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане]].
 
Трапіўшы на службу, якая праводзілася ў беларускай царкве, што ў Фінчлі — паўночным мікрараёне ангельскай сталіцы, Гай Пікарда адкрыў для сябе разьмешчаныя праз вуліцу [[Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны|Беларускую бібліятэку]] і музэй імя Францішка Скарыны. З гэтага моманту Гай Пікарда распачаў вывучэньне старадаўніх кніг і рукапісаў<ref name="golas">{{Спасылка | аўтар = Адам Мальдзіс| прозьвішча = Мальдзіс| імя = Адам| аўтарlink = Адам Мальдзіс| cуаўтары = | дата публікацыі = 24 студзеня 2008| url = http://www.golas.by/index.php?subaction=showfull&id=1201263352&archive=1201765939&start_from=&ucat=4&| загаловак = Нечаканае завяшчанне Гая Пікарды.| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Голас Радзімы» №3 (3075)| дата = 29 лістапада 2008 | мова = | камэнтар = }}</ref>. З [[1971]] стаўся сакратаром кіраўнічай рады бібліятэкі і музэю на доўгія гады. Чалец [[Міжнародная асацыяцыя беларусістаў|Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў]] ([[Менск]]).