Нарвілішкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Нарвілішкі''' (лет. ''Norviliškės'') — невялікая вёска ў Салечніцкім раённым муніцыпалітэце. Яна з...
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:20, 23 чэрвеня 2007

Нарвілішкі (лет. Norviliškės) — невялікая вёска ў Салечніцкім раённым муніцыпалітэце. Яна знаходзіцца на 12 км на паўночны ўсход ад Дзевянішак амаль на мяжы зь Беларусьсю. У 1986 г. у Нарвілішках налічвалася 58 жыхароў, у 2001 г. — 24.

Сядзіба ў Нарвілішках упершыню згадваецца ў 1586 годзе. У 1617 г. уладальнікі сядзібы перадалі частку зямлі ордену францішканаў. Каля 1745 г. яны пабудавалі кляштар і касьцёл ў стылі рэнэсанс. Кляштар быў рэканструяваны ў канцы XVIII стагодзьдзя Казімірам Камінскім. Пасьля Лістападаўскага паўстаньня расейскія ўлады зачынілі кляштар і касьцёл і ператварылі яго ў баракі, а пазьней у школу. Новая драўляная царква была пабудавана ў 1929 г.