Караль Гутэн-Чапскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Hresk (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Караль Чапскі | Поўнае імя = Караль Ян Аляксандар Гутэн-Чапс...'
 
Hresk (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 40:
'''Кароль Ян Аляксандар Гутэн-Чапскі''' [[27 жніўня]] [[1860]], в. [[Станькава]] Менскага пав., цяпер [[Койданаўскі раён]] — [[30 студзеня]] [[1904]]) — дзяржаўны дзяяч, прадпрымальнік, філянтроп.
 
3 [[Чапскія|роду Чапскіх]], сын [[Эмэрык Чапскі|Эмэрыка ГотэнГутэн-Чапскага]].
 
У 1882 скончыў [[Дэрпцкі ўнівэрсытэт]]. У 1890—1901 гарадзкі галава ў [[Менск]]у. Яго намаганьнямі ў горадзе адкрыты трамвай-конка (1892), электрастанцыя (1895), тэлефонная станцыя агульнага карыстаньня (1896), лямбард, начныя прытулкі, шпіталі, амбуляторыі; праводзіліся добраўпарадкаваньне, электрычнае асьвятленьне і інш. Садзейнічаў адкрыцьцю ў Менску Таварыства аматараў спорту (1892, яго старшыня), Таварыства аховы жанчынаў (1901), гарадзкога крэдытнага таварыства (1901), акгыўны чалец Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. Меў маёнткі ў Менскім і Ігуменскім паветах (34,5 тыс. дзесяцін зямлі), піваварны завод у Менску (цяпер «[[Аліварыя]]»).