Канцэнтрацыйны лягер: розьніца паміж вэрсіямі

месца масавага пазасудовага зьняволеньня людзей
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Концентрационный_лагерь?oldid=40887098
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:00, 16 студзеня 2012

Канцэнтрацы́йны ля́гер, скарочана канцлягер (ад анг. concentration — «засяроджаньне, збор») — тэрмін, які вызначае адмыслова створаны цэнтар масавага прымусовага зьняволеньня і ўтрыманьня наступных катэгорыяў грамадзян розных краін:

Вязьні Бухэнвальда. У другім шэрагу, сёмы зьлева — Элі Візэль.

Тэрмін «канцэнтрацыйны лягер» быў упершыню ўжыты ў час ангельска-бурскай вайны і быў скарыстаны ангельскай арміяй для ўтрыманьня бурскіх сялянаў, якія канцэнтравалася ў лягерох для перадухіленьня падтрымкі партызанаў.[1][2] Тэрмін, які першапачаткова ўжываўся звычайна да месцаў зьняволеньня ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, у наш час ён асацыюецца ў першую чаргу з канцэнтрацыйнымі лягерамі Трэцяга Райху, таму цяпер успрымаецца як месца масавага зьняволеньня з надзвычай жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня.[3]

Тэрмін у былыя часа таксама выкарыстоўваўся зь іншым сэнсам. Гэтак, у 19041914, калі паток імігрантаў у Новы сьвет перавышаў 5000 чалавек на дзень, «канцэнтрацыйнымі лягерамі» ў ЗША называліся лягеры для часовага разьмеркаваньня імігрантаў.

Крыніцы

  1. ^ Concentration Camp. The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition, 2008. Columbia University Press.
  2. ^ Concentration Camps during the South African / Boer War, 1899-1902  (анг.)
  3. ^ Ігар Кузьняцоў Таталітарызм. Курс лекцыяў. Лекцыя №4 // Беларускі Калегіюм.

Вонкавыя спасылкі

  Канцэнтрацыйны лягерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў