Напад на Стоўпцы 1924 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Стоўпцы
Радок 1:
{{вікіфікаваць}}
 
'''Бандыцкі напад на [[СтоўбцыСтоўпцы]]''' здарыўся ў ноч [[3 жніўня|3]] на [[4 жніўня]] [[1924]] году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|міжваеннага пэрыяду]] — у выніку нападу жыцьцё згубілі 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства ды 2 цывільныя асобы.
 
Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх банд не былі рэдкімі. Толькі ў [[1924]] годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на СтоўбцыСтоўпцы.
 
== Напад ==
Дывэрсійная банда ў складзе каля 100 чалавек, узброеных кулямётамі ды гранатамі, напала з тэрыторыі [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] на прымежнае, павятовае мястэчка [[СтоўбцыСтоўпцы]]. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфныя і тэлефонныя камунікацыі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадавых установаў — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ночы й працягвалася каля адной з паловай гадзіны.
 
Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старосты. Дывэрсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты.
Радок 27:
[[Катэгорыя:Падзеі 1924 году]]
[[Катэгорыя:Польская Рэспубліка (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Беларуская партызанка ў Польшчы|СтоўбцыСтоўпцы]]