Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 24:
Увосень [[1922]] стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень [[1923]] — вясну [[1924]] зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў [[Засьвір]], але хварэе. У [[1924]] у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма [[1924]]—[[1925]] — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой [[1926]] К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
===Смерць===
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры сьмерці быў пры ім ксёндз [[Адам Станкевіч]]. Памёр [[6 траўня]], [[7 траўня]] цела перавезлі ў касьцёл сьвятога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадзтва. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.
 
К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах — ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на могілках Роса, непадалёк ад магілы Чурлёніса. Хор Віленскай беларускай гімназіі сьпяваў беларускія рэлігійныя песьні. Згодна з жаданьнем, выказаным у тастамэнце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі — па-беларуску, кс. Рэпаць — па-польску, кс. Чыбірас — па-летувіску. На адкрыцьцё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.
 
==Пасля==
У [[1990]] [[Адам Мальдзіс|А. Мальдзіс]] падчас візыту ў [[Ватыкан]] пры размове з папам унёс прапанову прылічыць Кастуся Стаповіча да ліку блаславёных.