Казімер Сваяк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
 
== Бiяграфiя ==
 
===Раннія гады===
У [[1905]] годзе скончыў пачатковую і [[Сьвянцяны|Сьвянцянскую]] павятовую школы. У [[1906]]—[[1907]] жыў у Вільні дзе пазнаёміўся з «[[Наша Ніва|Нашай Нівай]]». У [[1908]] паступіў у Пецярбургскую духоўную сэмінарыю. У [[1912]] захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У [[1913]] у газэце «[[Bielarus]]» друкуюцца яго творы. З прычыны хваробы толькі ўвесну [[1915]] быў высьвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэньне вікарыем у Камайскі касьцёл. Неўзабаве, к вялікай радасьці К. Стаповіча, яго пераводзяць у [[Клюшчаны]], што побач Баранёў, [[19 чэрвеня]] 1915 газэта «Беларус» зьмясьціла віншаваньне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
 
===Пасля высвячэння на святара===
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле зьвестак Я. Драўніцкага, сьпявалі хлопцы і дзяўчаты зь Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самаго К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песьні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казаньне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касьцёле [[21 лістапада]] [[1915]] году.
 
Радок 11 ⟶ 14:
[[File:Hol_dusy.JPG|thumb|"Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў"(2-е выданне)]]
 
У [[1917]]—[[1919]] хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капэлянам кліматычнага шпіталя. У ліпені [[1919]] сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза [[Вінцук Адважны|Я. Германовіча]] (Вінцук Адважны) у [[Лапеніцы|Лапеніцу]], што пад [[Ваўкавыск]]ам. Там К. Стаповіч выступаў з казаньнямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку зьявіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць ўжываньня беларускай мовы ў касьцёле.
 
Узімку [[1919]]—[[1920]] — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданьні, эсэ, філязофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зьместу, у тым ліку нарыс пра [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], нататку пра аповесьць «Дзьве душы» М. Гарэцкага, пачынаюць друкаваць ў віленскіх беларускіх пэрыядычных выданьнях. З Закапанэ прыехаў у [[Пабродзе]], дзе закончыў пісаць навуковую працу аб уніі на Беларусі для рэдакцыі «Крыніцы». Калі пачалася савецка-польская вайна, К. Стаповіч пераязджае з Пабродзя ў Клюшчаны, дзе падчас прыходу Чырвонай арміі заступае ўцёклага пробашча, а таксама і пробашча ў Буйвідзях.
Радок 21 ⟶ 24:
Увосень [[1922]] стан здароўся К. Стаповіча пагаршаецца. Восень [[1923]] — вясну [[1924]] зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў [[Засьвір]], але хварэе. У [[1924]] у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казімера Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма [[1924]]—[[1925]] — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой [[1926]] К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. Адама Станкевіча забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават зьявілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
 
===Смерць===
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры сьмерці быў пры ім ксёндз [[Адам Станкевіч]]. Памёр [[6 траўня]], [[7 траўня]] цела перавезлі ў касьцёл сьвятога Мікалая. Там сабралася ўсё віленскае беларускае грамадзтва. Прамову меў ксёндз Адам Станкевіч.