Язэп Пушча: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Радок 30:
Нарадзіўся [[20 траўня]] [[1902]] у в. [[Каралішчавічы]] у сялянскай сям’і Паўла і Антаніны Плашчынскіх. Меў трох братоў і дзьвюх сясьцёр. Быў пятым сынам у сям’і. Вучыўся ў Каралішчавіцкім народным вучылішчы ([[1910]]—[[1913]]), у жніўні [[1915]] быў залічаны вучнем 2-й клясы Менскага вышэйшага пачатковага вучылішча. З [[1918]] па жнівень [[1921]] вучыцца ў Менскім рэальным вучылішчы. На гэтым час прыпадае яго знаёмства з творчасьцю [[Янка Купала|Янкі Купалы]], што, паводле яго словаў, «абудзіла... нацыянальную сьвядомасьць»<ref name=a1/>. У [[1920]] у роднай вёсцы пазнаёміўся зь [[Міхась Чарот|Міхасём Чаротам]]. У жніўні [[1921]] працаваў настаўнікам у Каралішчавіцкай пачатковай школе. У [[1921]]—[[1922]] быў слухачом дзевяцімесячных курсаў беларусазнаўства Наркамасьветы БССР. Пасьля быў інспэктарам Мазырскага, Менскага ўездных аддзелаў народнай асьветы, выкладаў беларускую мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у музычным тэхнікуме ў [[Менск]]у.
 
[[Файл:Uzvyšša1928.jpg|thumb|left|250px|Літаратурнае аб'яднаньне «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Ўзвышша]]». Язэп Пушча ў першым шэрагу зьлева.]]
Літаратурную дзейнасьць пачаў у [[1922]] з публікацыі апавяданьняў. У [[1923]] быў адным з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]», а пазьней — «[[Узвышша (літаратурнае аб’яднаньне)|Узвышша]]». У [[1925]]—[[1927]] вучыўся на пэдагагічным факультэце [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага щнівэрсытэту]], адкуль перавёўся ў Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (скончыў чатыры курсы ў [[1929]]). Вярнуўся ў [[Менск]], працаваў стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве.