Адкрыць галоўнае мэню

Зьмены

У [[1939]] годзе бальшавікі падрыхтавалі чарговую рэформу з напісаньнямі кшталту «весна», «братскі», «бібліатека». Яшчэ ў адным праекце ([[1951]]) прапаноўвалася пісаць «снегі», «цеатр», «басціон».<ref name="pia">[http://knihi.com/pytanni/128.html 128. Як бальшавікі рэфармавалі беларускую мову?] // {{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref> Толькі відавочная абсурднасьць гэтых прапановаў, а таксама пэўныя вонкавыя чыньнікі ([[Другая Сусьветная вайна]], сьмерць [[Іосіф Сталін|І. Сталіна]]) уратавалі беларускую мову ад іх прыняцьця.
 
Расеізацыя істотна перайначыла слоўнікі. Партыйныя загады патрабавалі ўкладаць іх паводле «пралетарска-інтэрнацыянальнага» прынцыпу, тым часам спрадвечная і самабытная беларуская лексыка абвяшчалася «нацдэмаўскай» і «кулацкай». Найбольш яскравай праявай такой моўнай палітыкі стаўся «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй [[Андрэй Александровіч|А. Александровіча]] ([[1937]]), у якім на карысьць прысутных у расейскай мове адпаведнікаў быў адкінуты вялікі пласт беларускай лексыкі.<ref>Дзмітрый Шыманскі «Хто знішчыў беларускую мову?» // Дзедзiч, № 5 (24) (лістапад, 2003 г.)</ref> Беларускі паэт [[Уладзімер Хадыка]] на допыце ў [[Турма НКВД (Менск)|турме НКВД]] [[30 сьнежня]] [[1936]] сьцьвярджаў што «поручение А. Александровичу редактировать новый белорусский словарь является страшнейшей ошибкой»<ref name=mar1>{{артыкул|аўтар=Маракоў, Л.|загаловак=Уладзімір Хадыка. Штрыхі да партрэта пісьменніка|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Роднае слова|тып=|месца=Мн.|выдавецтва=|год=2002|выпуск=|том=|нумар=10|старонкі=102—107|isbn=}}</ref>. На загад бальшавікоў быў таксама зрасеізаваны расейска-беларускі слоўнік [[1953]] году. Да беларускіх словаў дапісвалі расейскія сынонімы, ставячы іх часьцяком на першае месца: рас. ''батрак'' — бел. ''батрак'', ''парабак''; ''большак'' — ''гасцінец'', ''бальшак''; ''поезд'' — ''поезд'', ''цягнік''; ''минута'' — ''мінута'', ''хвіліна''. Яшчэ далей пайшоў слоўнік [[1982]] году, які рэкамэндаваў ужываць поруч са словамі «вавёрка», «бусак» таксама «белка», «багор» і г. д.<ref name="pia"/>
 
У [[1950-я]] гады з [[Масква|Масквы]] прыйшоў загад правесьці расеізацыю граматыкі беларускае мовы, што было зьдзейсьнена ў двухтомнай акадэмічнай «Граматыцы».<ref name="pia"/>
34 504

зьмены